Ці патрапяць анархісты пад хвалю вызваленняў?

Калі асуджаныя па справе 19 снежня адназначна лічацца палітвязнямі, дык у дачыненні зняволеных анархістаў меркаванні раздзяліліся — маўляў, яны наўмысна ўжывалі гвалт у сваёй дзейнасці. Асуджаныя па справе анархістаў Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Павал Сырамолатаў, Арцём Пракапенка і Яўген Васьковіч дагэтуль не прызнаныя вязнямі сумлення найбуйнейшай праваабарончай арганізацыяй свету “Міжнародная Амністыя.



Калі асуджаныя па справе 19 снежня адназначна лічацца палітвязнямі, дык у дачыненні зняволеных анархістаў меркаванні раздзяліліся — маўляў, яны наўмысна ўжывалі гвалт у сваёй дзейнасці. Асуджаныя па справе анархістаў Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Павал Сырамолатаў, Арцём Пракапенка і Яўген Васьковіч дагэтуль не прызнаныя вязнямі сумлення найбуйнейшай праваабарончай арганізацыяй свету “Міжнародная Амністыя.
Уплыў гэтай арганізацыі ў наданні статуса “палітвязня вельмі значны: менавіта на меркаванне праваабаронцаў найперш арыентуюцца замежныя палітыкі, фармуючы свае патрабаванні да беларускіх уладаў.

Пакуль “Міжнародная амністыя вызначае, ці справядліва далі 7 гадоў турмы 19-гадоваму бабруйскаму анархісту Васьковічу за нанясенне шкоды будынку КДБ памерам у 253 тысячы рублёў, у Беларусі распачалася кампанія за прызнанне маладых людзей палітвязнямі.

Кампанія не ў сэнсе праекту нейкай палітычнай структуры, а  шэраг акцый розных людзей і супольнасцяў, якія намагаюцца вярнуць добрае імя анархістам. Родзічы арыштантаў пачалі збіраць подпісы за прызнанне юнакоў вязнямі сумлення  ужо сабрана больш за 600 подпісаў. У інтэрнэце кожны можа падпісаць петыцыю за вызваленне анархістаў, створаную паплечнікамі па вучобе Мікалая Дзядка, студэнта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Грамадскасць таксама не засталася ўбаку  удзельнікі ініцыятывы “Нельга забыць (ініцыятары штодзённай малітвы за палітвязняў ля Чырвонага касцёла ў Мінску) перадалі ў 12 амбасадаў еўрапейскіх краін звароты з заклікам пільна паставіцца да справы анархістаў. “Мы просім вас не дзяліць нашых вязняў на “добрых і “дрэнных, на “палітычных і “крымінальных, бо ўсе яны  змагары за Беларусь, ахвяры гэтага рэжыму,  гаворыцца ў лісце. Аўтары звароту, сярод якіх Галіна Сіўчык, Таццяна Кім, Марына Лобава, Алена Ліхавід і яшчэ некалькі дзясяткаў малітоўцаў, узгадваюць прыклад Міколы Аўтуховіча, які фактычна з-за абыякавасці і празмернай асцярожнасці палітыкаў патрапіў у турму: “Калі будзе лічыцца, што адныя павінны быць вызваленыя ў першую чаргу, а іншыя  у другую, дык хлопцы па справе анархістаў будуць адбываць увесь тэрмін зняволення. А мы ўсе будзем адчуваць віну перад імі, як адчуваем віну перад Аўтуховічам, якога не толькі не падтрымалі, а ледзь не самі аддалі ў рукі лукашэнкаўскіх катаў з-за недаверу і страху быць запэцканым у крымінале.

Сярод палітыкаў найбольш прынцыповую пазіцыю датычна анархістаў заняў Анатоль Лябедзька, старшыня “Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Гэта і не дзіўна  Лябедзька нейкі час сядзеў у адной камеры “амерыканкі з Ігарам Аліневічам, які зараз адбывае 8-гадовае пакаранне ў калоніі. Анатоль Лябедзька публічна заявіў пра палітычны падмурак справы анархістаў падчас нядаўняй вандроўкі ў Вашынгтон, дзе агучыў імёны анархістаў сярод іншых беларускіх палітвязняў.

Парадаксальнае тое, што беларускія ўлады даўно ўскосна прыраўнялі анархістаў да іншых палітвязняў праз прапанову напісаць прашэнні аб памілаванні. Калі ж іх прызнала палітвязнямі дыктатура, дык чаго чакаюць дэмакраты?
 

Каментаваць