Ціск на адвакатаў працягваецца

Тамару Сідарэнка, адваката, якая абараняла правы экс-кандыдатаў у прэзідэнты Дзмітрыя Уса, Уладзіміра Някляева, літаратара Міхася Башуры, актывіста Андрэя Кіма, пазбавілі ліцэнзіі.

Сідарэнка не дазволілі прайсці пераатэстацыю ў Мінюсце. Матывавалі гэта тым, што яе ўжо пазбавілі ліцэнзіі. На пасяджэнні кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 16 жніўня было прынятае рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзіі адвакату Тамары Сідарэнка. Падставы спынення дзеяння ліцэнзіі пакуль невядомыя.

Вясной гэтага года пачаўся ціск на адвакатаў, якія абаранялі «палітычных падсудных». Аналагічная працэдура пазбаўлення ліцэнзіі была ўжытая да іншых адвакатаў, якія абаранялі ўдзельнікаў падзей 19 снежня 2010 года. Былі пазбаўленыя ліцэнзіі адвакат А. Агееў, які бараніў А. Міхалевіча, яго маці адвакат Т. Агеева, яго жонка адвакат З. Залеўская, адвакаты У. Тоўсцік і Т. Гараева, якія баранілі І. Халіп. Адвакат Павел Сапелка, які бараніў А. Саннікава, быў выключаны са складу Мінскай гарадской калегіі адвакатаў па прадстаўленні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У часе разгляду атэстацыйных камісій не былі атэставаны адвакаты, якія ўдзельнічалі ў справе аб падзеях 19 снежня 2010 года, Д. Ліпкіна, якая бараніла М. Ліхавіда, А. Бахціна, якая бараніла І. Халіп, а таксама А. Бурак, якая бараніла А. Класкоўскага і А. Лябедзьку. Разам з тым рашэнне кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці аб пазбаўленні іх ліцэнзіі на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці не прымалася.

Некалькі адвакатаў сёлета самі сышлі з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, каб перачакаць смутныя часы ды не падставіць пад пагрозу ліквідацыі сваю прафесійную дзейнасць.

«Справа 19 снежня паказала, што адвакату даводзіцца прымаць рашэнне, улічваючы больш фактараў, чым калі бярэшся за іншую справу. Наконт сябе я хачу сказаць: у мяне не стаяла такое пытанне, калі са мной заключалі пагадненне. Бо пагадненне мы заключалі з жонкай падабароннага яшчэ 17 снежня на аказанне юрыдычнай дапамогі на выпадак, калі будуць нейкія непаразуменні, нейкая адміністрацыйная адказнасць. Але, як гаварыў мой калега, і я тое ж кажу, што я не шкадую аб сваім удзеле ў гэтай справе, наадварот, я адчуваю прафесійны гонар, радасць, што мне давялося мець да яе дачыненне», — зазначае адвакат Тамара Сідарэнка.

Сідарэнка Тамара Аляксандраўна працуе адвакатам з 1978 года ў юркансультацыі Ленінскага раёна г. Мінска (спецыяльны дазвол — ліцэнзія на занятак адвакацкай дзейнасцю № 506, ад 26.12.2003 г.). Яна — юрыст высокага ўзроўню, неаднаразова была кіраўніком стажыровак маладых адвакатаў, карыстаецца вялікім аўтарытэтам у калектыве. Тамару Сідарэнка і Мінская калегія адвакатаў, і Мінюст у мінулыя гады ўганароўвалі за добрую працу.

Каментаваць