Ці з’явіцца археалагічны запаведнік?

Стварыць археалагічны запаведнік “Сярэднявечны Брэст прапануюць брэсцкія актывісты Руху "За Свабоду.

Такая прапанова была накіравана да мясцовых уладаў горада Брэст. Сябры руху прапануюць у Генеральным плане горада над Бугам пашырыць функцыянальную разнастайнасць мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць.

Каардынатар брэсцкага рэгіянальнага аддзялення Руху "За Свабоду" Дзяніс Турчаняк патлумачыў неабходнасць напісання такога звароту: “Трэба пагадзіцца, што матэрыяльныя сведчанні, якія знаходзяцца ў зямлі, з’яўляюцца еўрапейскай археалагічнай спадчынай, а таксама крыніцай ведаў пра старажытную гісторыю. Неабходная ахова археалагічнай спадчыны павінна быць адлюстравана ў гарадскім планаванні. Мэта гэтай аховы — абарона археалагічнай спадчыны як крыніцы еўрапейскай калектыўнай памяці і прылады для гістарычных і навуковых даследаванняў.

Актывісты лічаць магчымым стварэнне археалагічнага запаведніка “Сярэднявечны Брэст унутры знешніх абарончых валоў Брэсцкай крэпасці з мэтай захавання мемарыяльных сведчанняў у горадзе з амаль 1000-гадовай гісторыяй. Таксама грамадскія дзеячы прапануюць забараніць на месцы старога Брэста любое новае будаўніцтва.
 
Паводле Радыё "Рацыя"
 
Каментаваць