Цэны — назад!

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў знізіць цэны на паліва. Такое распараджэнне ён зрабіў 8 чэрвеня на экстраннай нарадзе па актуальных пытаннях эканомікі, фрагменты якой былі паказаны па дзяржаўных тэлеканалах.



Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў знізіць цэны на паліва. Такое распараджэнне ён зрабіў 8 чэрвеня на экстраннай нарадзе па актуальных пытаннях эканомікі, фрагменты якой былі паказаны па дзяржаўных тэлеканалах.

“Давайце дамовімся: паліва з заўтрашняй раніцы будзе не 5 тысяч 200 — 5 тысяч 100, а максімум 4 тысячы 500 рублёў, — сказаў Лукашэнка. — Таму можаце ісці і абвясціць усім: 4 тысячы 500 — гэта максімум, гэта я бяру самы дарагі бензін. Ад гэтага будзем лічыць і дызельнае паліва, і больш танны бензін, нізкаактанавы.

Паводле яго слоў, у далейшым цана на бензін не будзе ўзрастаць рэзка, а будзе прывязана да курсу долара, які ўстановіцца.

“І да 1 студзеня, калі ў нас будзе курс ці то 5.000, ці то 4.500: калі 4.500 — такім і застанецца, калі 5.000 — значыць, да 1 студзеня будзеце працаваць па цэнаўтварэнні, у квартал дадаючы па 2–3%, калі гэта трэба будзе. Але не на 30%. Вось і ўсё маё рашэнне адносна паліва, — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён дадаў, што, магчыма, давядзецца “адкручваць цэны і па іншых групах тавараў.

Не, сапраўды мы вярнуліся ў “ліхія 1990-я. Таму што менавіта годзе ў 1995-м Лукашэнка запатрабаваў “адвярнуць цэны на галоўныя прадукты харчавання, кшталту хлеба, пасля іх падвышэння. Нічога не змянілася ў Беларусі.

Больш за тое. Зараз Аляксандр Рыгоравіч забараніў любое павышэнне цэн у краіне больш як на 5% без яго ведама.

“Я катэгарычна забараняю любы рух звыш 3–5% па цэнах без майго ведама, — заявіў Лукашэнка на нарадзе 8 чэрвеня. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад урада растлумачыць, чым матываваны рэзкі рост цэн. “Галоўная праблема, якая дагэтуль хвалюе людзей, — гэта інфляцыя. Галоўнае ж сёння — трэба не проста зрабіць так, каб бюджэт у нас быў тоўстым і тлустым, а абараніць людзей. Пры гэтым абсалютна недапушчальны рост цэн,— паведаміў ён.

І што? З 8 чэрвеня рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы павышаюцца ад 10 да 60%. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі №86 ад 6 чэрвеня 2011 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У распаўсюджаным 7 чэрвеня каментары Мінэканомікі адзначаецца, што рашэнне аб павышэнні рознічных цэн прынята “ў сувязі са зменай сітуацыі на валютным рынку па прапанове канцэрна “Белдзяржхарчпрам, ТАА “Тытунь-інвест, РВГУП “Беларусьгандаль і іншых зацікаўленых. “Прыняцце гэтага рашэння абумоўлена найперш ростам курсу асноўных замежных валют у дачыненні да беларускага рубля, што ўлічваецца пры фармаванні цэн на тытунёвыя вырабы, а таксама ў мэтах выканання плана мерапрыемстваў па барацьбе з тытунекурэннем у адпаведнасці з палажэннем Рамачнай канвенцыі САЗ, прадухілення несанкцыянаванага вывазу тытунёвай прадукцыі за межы рэспублікі, — адзначылі ў Мінэканомікі.



З 28 мая рознічныя цэны на гарэлку павышаныя на 10%.

Гранічныя максімальныя адпускныя цэны на свініну патушную ў чэрвені павялічваюцца на 10%. Як пракаментавалі ў Мінэканомікі, “у сувязі з ростам сусветных цэн на найважнейшыя сыравінныя рэсурсы і ўвазныя імпартныя бялковыя дабаўкі для вытворчасці камбікармоў, зменай сітуацыі на валютным рынку сельгасвытворцамі былі павялічаны закупныя цэны на свінняў.

Папярэдняе павышэнне было ў маі — на 8%.

У Беларусі неабходна забяспечыць сацыяльную абарону грамадзян і не дапусціць скачкападобнага росту цэн, заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня на нарадзе па актуальных пытаннях эканомікі.

 “Галоўная праблема, якая дагэтуль хвалюе людзей, гэта інфляцыя. Мной было дадзена ўказанне прэм’ер-міністру, губернатарам і мэру Мінска самым жорсткім чынам рэагаваць на рост цэн. Я быў упэўнены, што гэтыя службовыя асобы будуць прымаць рашэнні ўзважана і абдумана, бо галоўнае сёння не проста зрабіць так, каб бюджэт быў “тоўстым і тлустым, а галоўнае — абараніць людзей, — сказаў Лукашэнка.

“Пры гэтым абсалютна недапушчальна, — я аб гэтым катэгарычна папярэдзіў, — рабіць рэзкія рухі ў цэнаўтварэнні. Можна толькі ўніз, уверх нельга. І тады я сказаў, што мяне нават лібералы крытыкаваць не будуць, таму што цэны ўперліся ў столь, далей ім расці няма куды. Усе з гэтым згадзіліся, — падкрэсліў ён. На думку Лукашэнкі, калі дзесьці патрэбна была карэкціроўка цэн, то гэта неабходна было рабіць плаўна і акуратна, “людзі павінны былі мець магчымасць прывыкнуць да любога руху.

“Людзі толькі-толькі ачухаліся ад удару — на табе, як абухом па галаве, другі раз. Толькі людзі прыйшлі ў сябе — на табе трэці раз, і гэта, мяне інфармуюць, не апошні, — сказаў Лукашэнка. — Тады, хлопцы, я скажу вам, не ў краіне, а дзесьці за межамі трэба будзе шукаць працу. Я дапусціць гэтага здзеку з людзей не магу. Я вас папярэдзіў 10 дзён таму, прэм’ер-міністра асабіста.

А тым часам прадпрымальнікі рынку “Малінаўка маюць намер правесці 15 чэрвеня забастоўку супраць ліквідацыі гандлёвых месцаў.

Вечарам 8 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы Мінска прайшла акцыя маўклівай салідарнасці, на якую сабраліся актывісты групы “ВКонтакте “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку і тыя, хто адгукнуўся на іх ініцыятыву.

Прыхільнікі “рэвалюцыі праз сацыяльную сетку заклікалі ўсіх ахвотных прыйсці на цэнтральную плошчу Мінска — без сімволікі, транспарантаў і іншых мітынговых атрыбутаў. На іх заклік да 19.00 на плошчы сабралася каля сотні маладых людзей. Праз паўгадзіны іх налічвалася ўжо каля чатырохсот. Прысутныя хаатычна перамяшчаліся, некаторыя — на веласіпедах, віталі знаёмых, размаўлялі, жартавалі, многія размясціліся на прыступках ганка Палаца Рэспублікі. Потым сярод іх з’явіўся мужчына з гітарай, які праспяваў некалькі песень — апошнія акорды патанулі ў апладысментах. Моладзь, якая ўтварыла пасярод плошчы вялікі круг, падхапіла песенную ініцыятыву, зацягнуўшы “Тры чарапахі гурта N.R.M.

Добрая “Дзяржава для народа атрымліваецца?

Каментаваць