Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Цэнтр правоў прызыўніка стварае Кнігу памяці

У сувязі з апошнімі падзеямі Цэнтр правоў прызоўніка запускае новы раздзел на сайце, дзе паспрабуе раскрыць трагічную статыстыку беларускай арміі.
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Беларускае грамадства скалынаюць весткі аб гібелі салдатаў тэрміновай службы ў войску, вядома па меншай меры аб чатырох выпадках у гэтым годзе. Толькі на фоне грамадскага абурэння прадстаўнікі Мінабароны паведамляюць пра, па іх словах, нізкіх, але ўсё ж існуючых паказчыках смерцяў у арміі і заведзенне крымінальных спраў. Цэнтр правоў прызыўніка стварае Кнігу памяці, каб разглядзець за сухімі лічбамі статыстыкі асобы і гісторыі хлопцаў, чый абавязак Радзіме абыйшоўся занадта вялікім коштам.

"Каб ушанаваць памяць ахвяраў дзедаўшчыны і халатнасці ваеннага кіраўніцтва і нагадаць, да чаго можа прыводзіць закрытасць цяперашняй беларускай арміі разам з абавязковасцю службы ў ёй для маладых беларусаў, мы будзем публікаваць знойдзеныя ў адкрытых крыніцах трагічныя выпадкі, якія адбыліся са тэрміновікамі. Блізкія загінуўшых могуць дасылаць нам іх гісторыі" — адзначаюць аўтары праекту.

Калі вы ведаеце пра выпадак гібелі ваеннаслужачых, паведаміць пра іх можна на электронны адрас info@povestka.by.

Абмеркаванне:

  • Александр Грыгоравич
  • 2017-10-20 20:27:44
Вы што там у Штабах - пьёце ? Вы там рэшыли - што палучыце Ваенную Пенсию ??!! А вы таварышчы толстопузые *генералы* - её заработали ?!! )))))...... Жду - скарэйшых ЗАЯВЕНИЙ и Абьекциуных Рапартоу на Мой Стол !!! А я - падумаю .........
  • Стыд
  • 2017-10-20 20:56:31
Свая Армия - забIвае Сваех Жаунерау !!!! ГАНЬБА !!!

Каментаваць