Цэнтральная Амерыка. 500 год таму еўрапейцы пабачылі Ціхі Акіян

Краіны Цэнтральнай Амерыкі шырока святкуюць амаль не заўважаную на старым кантыненце дату. 500 гадоў таму, 1 верасня 1513 года, еўрапейцы ўпершыню пабачылі Ціхі Акіян.

 



Першым яго пабачыў іспанскі канкістадор Нуньез дэ Бальбоа, кіраўнік экспедыцыі, якая 25 дзён даследавала прасторы Панамы. Дарэчы, менавіта Панама арганізавала вялікае свята з нагоды юбілею. Па словах удзельнікаў урачыстасцяў, выхад у Ціхі Акіян значыў стварэнне комплекснага погляду еўрапейцаў на свет. Выступоўцы таксама падкрэслівалі, што Бальбоа фактычна праклаў маршрут будучага панамскага каналу, які амаль праз 400 гадоў, у 1914-м, аб’яднаў Ціхі і Атлантычны акіяны.

Дата 1 верасня 1513 года павінна быць прапісаная ва ўсіх падручніках сусветнай гісторыі. Некаторыя гісторыкі кажуць, што гэта другая пасля дня адкрыцця Амерыкі падзея ў кантынентальнай гісторыі. Такой думкі, натуральна, не прытрымаюцца тутэйшыя індзейцы, якія лічаць паход Бальбоа пралогам знішчэння сваёй цывілізацыі.

Паводле іспанскай прэсы

Каментаваць