Цэнтрвыбаркам Беларусі выставіў Еўропе ўльтыматум

Сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік лічыць, што заходніх назіральнікаў не варта запрашаць для назірання за беларускімі выбарамі да тых часоў, пакуль Еўрасаюз не адменіць візавыя санкцыі, у тым ліку, у дачыненні да арганізатараў выбараў.

"У мяне наогул ёсць прапанова іх не запрашаць. А калі і запрашаць, то толькі пасля таго, калі яны адменяць свае штрафныя санкцыі", — заявіў сакратар беларускага ЦВК агенцтву "Інтэрфакс-Захад" 18 студзеня.

"Гэта павінна быць, напэўна, галоўнай умовай для запрашэння еўрачыноўнікаў у якасці назіральнікаў, незалежна ад таго, ці будуць гэта паслы краін ЕС, ці міжнародныя арганізацыі, якія сфальсіфікавалі вынікі назірання", — сказаў Лазавік.

Акрамя таго, паводле яго словаў, "наогул місію АБСЕ запрашаць будзе неяк некарэктна". "Па сутнасці, мы па віне АБСЕ знаходзімся як бы пад хатнім арыштам, мы — неўязныя ў Еўропу. Пытанне, у якасці каго прыедуць еўрачыноўнікі да нас: у якасці назіральнікаў або наглядчыкаў? Хутчэй, як наглядчыкі. Каб не ставіць іх у няёмкае становішча, я б наогул не стаў бы іх запрашаць", — адзначыў прадстаўнік Цэнтрвыбаркама. Пры гэтым М. Лазавік удакладніў: "Гэта маё асабістае меркаванне, дадзеныя пытанні вырашаю не я, а надзеленыя Канстытуцыяй дзяржаўныя інстытуты — прэзідэнт і парламент".

Лазавік паведаміў, што раней група сябраў ЦВК звярнулася ў Еўрасаюз з лістом, у якім пыталіся, на якой падставе іх пазбавілі права ўезду ў Еўропу. "Адказ адпавядае маёй характарыстыцы еўрачыноўнікаў — "еўрадэбілізм", — заявіў сакратар камісіі. Пры гэтым ён працытаваў адказ, атрыманы з генеральнага сакратарыята Савета ЕС.

"Савет мяркуе, што звесткі, выкладзеныя ў вашым лісце, не апраўдваюць зняцце абмежаванняў, мер ЕС супраць вас. Савет застаецца пры сваім меркаванні, што абмежавальныя меры супраць вас апраўданыя. Члены ЦВК Бушная, Бушчык, Кісялёва, Падаляк былі ўключаны ў рашэнне Савета ЕС, якое датычыцца абмежавальных мер супраць прэзідэнта Лукашэнкі і некаторых афіцыйных асоб, па наступнай прычыне: "член ЦВК", — працытаваў Мікалай Лазавік.

"Атрымліваецца, што сяброўства ў ЦВК з'яўляецца, на думку еўрачыноўнікаў, злачынствам. Я не магу паважаць тых еўрачыноўнікаў, якія без усялякіх падставаў абмяжоўваюць правы і свабоды грамадзян толькі таму, што яны займаюць нейкую пасаду", — заявіў сакратар ЦВК Беларусі.
 
Каментаваць