Чалавека года Віцебска–2011

Паводле галасавання чытачоў інтэрнэт-газеты “Народныя навіны Віцебска вызначыўся чалавек года ў Віцебску. Ім стаў Гарык Аганджанян.

У 2011 годзе спадар Аганджанян кінуў выклік “Славянскаму базару, і ў Віцебску з’явіўся яшчэ адзін музычны фестываль. Бітлз-фестываль “Ob-la-ki, Ob-la-ka, які прайшоў у нашым горадзе мінулым летам, стаў лагічным працягам іншага праекта Гарыка — бітлз-клубу “Чердачок, якому ўжо больш за 11 гадоў.

Заслугі Гарыка Аганджаняна ў дзейнасці на карысць Віцебска ацанілі 442 чытачы сайта, што дало яму ў галасаванні 67%. Такога адрыву ад канкурэнтаў яшчэ не было ў гісторыі нашага галасавання, праўда, ў гэтым годзе ўдзельнічалі толькі чатыры намінанты.

Званне “Чалавек года Віцебска прысуджаецца інтэрнэт-выданнем “Народныя навіны Віцебска ўжо чацвёрты раз.

У якасці намінантаў вылучаюцца людзі, якія найбольш спрыялі Віцебску або пашырэнню яго вядомасці ў свеце. Раней гэтае званне атрымалі: студэнтка ЕГУ Кася Сцяпанава (2010 год), старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец (2009 год), “Міс Беларусь Вольга Хіжынкова (2008 год).
 
Каментаваць