Чарговая прэмія праваабаронцам

Намеснік старшыні зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтра “Вясна 14 лістапада ў Капенгагене (Данія) атрымаў міжнародную прэмію Politiken Freedom Prize, якой уганараваныя “Вясна і асабіста кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі “за выбітны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі.

Прэмія заснавана і ўручаецца дацкай газетай “Politiken Daily, што актыўна займаецца тэмай правоў чалавека.



Намеснік старшыні зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтра “Вясна 14 лістапада ў Капенгагене (Данія) атрымаў міжнародную прэмію Politiken Freedom Prize, якой уганараваныя “Вясна і асабіста кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі “за выбітны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі.

Прэмія заснавана і ўручаецца дацкай газетай “Politiken Daily, што актыўна займаецца тэмай правоў чалавека.

Як распавёў “Новаму часу Валянцін Стэфановіч, гэтая прэмія ўручаецца штогод асобным людзям і арганізацыям, якія праявілі сябе ў барацьбе за правы чалавека і дэмакратыю. Па словах юрыста і праваабаронца, уручэнне прэміі адбылося ў офісе газеты “Politiken Daily, куды прыйшло шмат людзей, якія цікавяцца праблемамі Беларусі.

“Пасля цырымоніі ўганаравання я дзесьці дзве гадзіны адказваў на пытанні розных людзей, у тым ліку і журналістаў, пра сітуацыю ў нашай краіне, пра справу Бяляцкага і гэтак далей, — распавёў Валянцін Стэфановіч. — Гэтая прэмія выглядае як металічная статуэтка, на якой выгравіравана: “Алесь Бяляцкі і “Вясна, ёсць таксама і грашовы складнік гэтай прэміі ў памеры 100 тысяч дацкіх крон, якія я, канешне, з сабой не прывёз. Але мы плануем адкрыць банкаўскі рахунак тут, у Беларусі, перавесці грошы на гэты рахунак, а потым, як нам тут нядаўна сказалі, трэба будзе пайсці ў Дэпартамент па гуманітарнай дапамозе і напісаць зварот. Рада нашай арганізацыі прыняла рашэнне скіраваць гэтыя грошы на дапамогу палітычным вязням і сем’ям палітрэпрэсаваных, вось мы і ўкажам мэту расходавання гэтых грошай і гэтай бязвыплатнай замежнай дапамогі як “падтрымка палітычных зняволеных. Наколькі я разумею, па працэдурах гэта “іншыя мэты, як тое ўказана ў дэкрэце №24, а гэта азначае, што нас накіруюць узгадняць гэтыя мэты ва Упраўленне справамі прэзідэнта, Адміністрацыю прэзідэнта. Гэтыя мэты можа ўзгадняць і непасрэдна сам прэзідэнт. Вось і паглядзім, як кіраўнік дзяржавы ўзгодніць нам расходаванне грошай у якасці дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій.

Па словах Валянціна Стэфановіча, у выпадку, калі гэтыя грошы не будуць зарэгістраваны ў Беларусі і не будзе дазволу іх тут расходаваць, то, паводле працэдур, устаноўленых дэкрэтам №24, будзе аформлена банкаўскае вяртанне і грошы будуць адпраўлены назад тым, хто іх выдаткаваў праваабаронцам. “Такім чынам, мы правядзём своеасаблівы “следчы эксперымент, — адзначыў Валянцін Стэфановіч.
 

Каментаваць