Чарговы вандалізм

Распачата крымінальная справа па факце апаганьвання ў Брэсце помніка вязням гета.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, справа па частцы 1 артыкула 346 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў) распачата 12 мая аддзяленнем папярэдняга расследавання Ленінскага РАУС Брэста.

У ноч з 9 на 10 мая каля помніка вязням гета, што ўстаноўлены на перакрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Куйбышава, былі спалены вянкі і кветкі. Сам помнік пачарнеў ад куродыму. Пра здарэнне паведаміў у праваахоўныя органы, Брэсцкі гарвыканкам і інфармацыйна-культурны цэнтр пасольства Ізраіля ў Беларусі старшыня брэсцкай яўрэйскай абшчыны Барыс Брук.

Як адзначае Б. Брук, акты вандалізму фіксуюцца каля гэтага помніка апошнія сем гадоў. Адзін з іх быў учынены 9 мая 2007 года. Вінаватыя ў іх так і не былі ўстаноўленыя.

Помнік вязням гета быў адкрыты ў 1992 годзе ў памяць пра 34 тысячы жыхароў Брэста, якіх фашысты расстралялі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

БелаПАН

Каментаваць