«Чарнобыльскі Шлях» — 2012 (фота)

На шэсці амаль не гучала лозунгаў, датычных чарнобыльскай тэматыкі. Упершыню пасля летніх «маўклівых акцый» падчас акцыі час ад часу чуліся плясканні ў ладкі. З балкона аднаго з дамоў, побач з якім праходзіла шэсце, невядомая дзяўчына вывесіла бел-чырвона-белы сцяг. Пабачыўшы гэта, у кватэру прыйшлі міліцыянты і затрымалі яе, піша сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

На прапускным пункце да плошчы Бангалор міліцыянты не прапусцілі расцяжку з лозунгам супраць АЭС. Торбу з ёй яны выкінулі ў сметніцу. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі, што стаяў побач, праз пэўны час патлумачыў, што ўдзельнік акцыі выкінуў яе сам. Людзей, якія хавалі твары пад павязкамі, прымушалі іх здымаць.

Сярод іншых на мітынгу выступіў і намеснік старшыні «Маладога Фронту» Мікалай Дземідзенка. Замест доўгіх прамоў ён развярнуў плакат з надпісам «Саша, ты дурак?». «Калі мы атрымаем адказ на гэтае пытанне, то ў нас будуць адказы і на ўсе астатнія», — зазначыў ён.
 
Каментаваць