Час праваслаўнага калядавання — Божае Нараджэнне паводле юліянскага календара.

Трынаццаць дзён пасля каталіцкага Божага нараджэння адзначаецца праваслаўнае Раство паводле юліянскага календара. У падляшскіх вёсках і мястэчках можна сустрэць гэтым часам групы праваслаўных калядоўшчыкаў. Яны ходзяць з каляднымі зоркамі, збіраючы ахвяраванні на грамадскія патрэбы.

На нядзелю прыпадае другі дзень праваслаўнага Раства. Адзначаецца гэтае свята многімі вернікамі ўсходніх абрадаў, асабліва праваслаўнымі на ўсходзе краіны, але ў гэты дзень таксама святкуюць і грэка-каталікі і стараверы.

У Падляшскім ваяводстве, дзе найбольшая колькасць праваслаўных, калядныя спевы выконваюцца на розных мовах, не толькі па-польску, але таксама на беларускай, украінскай і рускай мовах — мовах нацыянальных мяншыняў.

У ваяводстве дзейнічае некалькі дзясяткаў фальклорных гуртоў беларускай і ўкраінскай мяншыняў, якія ў сваім рэпертуары маюць калядкі на розных мовах.

У Польшчы налічваецца каля 550–600 тысяч праваслаўных. Колькасць старавераў, прадстаўнікоў адной з самай малой рэлігійнай групы ў Польшчы, ацэньваецца не больш за 2 тысячы асоб.

Паводле Gazeta.pl Białystok

Каментаваць