Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Хто пусціў у эфір СТВ неанацыста Цесака?

Сябра Сойму Парыі БНФ з Воршы Ігар Казмярчак звярнуўся да міністра інфармацыі Ліліі Ананіч з просьбай даць прававую ацэнку з'яўленьня на беларускім тэлеканале аднаго з прыхільнікаў і ўдзельнікаў сучаснага руху неанацыстаў Максіма «Цесака» Марцінкевіча.



Як адзначе ў адкрытым звароце да міністра інфармацыі Ігар Казмярчак, 3 снежня 2014 году ў эфіры тэлеканала СТВ (Сталічнае тэлебачанне) у 18-30 распачалася праграма «Нам и не снилось. Рождённые верой. 2 серия». У гэтай перадачы ў якасці эксперта (у тытрах пад прозвішчам ён пазначаны як «лидер общественного движения») быў паказаны грамадзянін Расійскай Федэрацыі Максім Марцінкевіч. Той самы Марцінкевіч, які ў асяродку неанацыстаў вядомы пад мянушкай «Цесак».
 
 
Дадзеная перадача ёсць і інтэрнэце ў адкрытым доступе, праўда, без лагатыпу СТВ (першапачаткова гэтая перадача выйшла на расійскім РЕН-ТВ).
 
 
Так, першы раз (на 24 хвіліне запісу) Марцінкевіч з'яўляецца на экране падчас самасуду, які ўчыніў разам са сваімі паплечнікамі і проста на камеру наносіць удар чалавеку. Другі раз ён зьяўляецца на 42 хвіліне і разважае на тэму, што такое грэх. Пры гэтым, другі раз ён апрануты ў майку з лагатыпам фірмы «White rex» (схаваная рэклама), якая спецыялізуецца на выпуску вопраткі для неанацыстаў. У асартыменце фірмы ёсць і майкі са стылізаванай свастыкай.
 
 
Адзначым, Цесак даўно вядомы ў асяродку сучасных фашыстаў і не хавае сваіх нацыянал-сацыялістычных поглядаў, неаднаразова выказваўся супраць беларускай дзяржаўнасці. Зараз Максім Марцінкевіч адбывае 4 турэмны тэрмін за распальванне міжнацыянальнай варожасці.
 
 
У сваім звароце акывіст Партыі БНФ просіць Лілію Ананіч даць ацэнку з юрыдычнага і маральнага пункту гледжання дзеянням адказных за эфір тэлеканала СТВ асобаў, прыняць меры па недапушчэнні ў далейшым з'яўлення на тэлебачанні лідэраў сучасных фашыстаў у якасці экспертаў ці аўтарытэтаў, а таксама пасадзейнічаць таму, каб цыкль перадачаў «Нам и не снилось», якія транслююцца на СТВ, зніклі з эфіру беларускіх тэлеканалаў.
 
 
narodny.org

Каментаваць