Хутка гарэлку можна будзе не толькі піць. На сусветным рынку з'явіцца парашковы алкаголь

На сусветны рынак паступае навінка — сухая гарэлка, ром і іншыя алкагольныя напоі ў форме парашкоў. У такія парашкі досыць дадаць шклянкі вады, каб атрымаць напой. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на лонданскую газету "The Times".



У бліжэйшы час у крамах розных краін свету, а таксама праз гандлёвыя інтэрнэт-парталы можна будзе купіць ўпакоўкі сухіх гарэлкі і рому. Будуць парашкі таксама з кактэйлямі "Касмаполітан" і "Маргарыта".

 

Тэхналогія вытворчасці Palcohol створана вядомым спецыялістам у галіне алкагольных напояў амерыканцам Маркам Філіпсам. Яна адрозніваецца ад ужо існуючых спосабаў вытворчасці сухога спірту і парашковага алкаголю, якія прадаюцца ў некаторых краінах, уключаючы Германію, Нідэрланды і Японію.

 

Адна з асаблівасцяў Palcohol заключаецца ў тым, што алкагольныя парашкі могуць дадавацца ў розныя кулінарныя стравы і тым самым "прадастаўляць ім новае і нечаканае гучанне".

 

Сайт кампаніі кажа, што такая альтэрнатыва была створана на замену вадкаму алкаголю, які ўвесь час даражэе.

З гэтай нагоды нельга не працытаваць кароценькі вершые, які некалі прачытаў малады яшчэ тады гарадзенскі паэт Анатоль Брусевіч:

Для ўсіх размнікаў — загадка:

Чаму гарэлку пьюць?

Дубы! Гарэлку п'юць, таму што вадкая.

Была бы цвёрдай, грызлі бы!



 

Каментаваць