Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Ці папросіць міліцыя прабачэння ў блогера?

31 ліпеня ўступае ў законную сілу пастанова суда Савецкага раёна Гомеля, па якой адміністрацыйны пераслед вядомага гомельскага блогера Максіма Філіповіча за вядзенне стрымаў на канале «Гарантый Няма» ў YouTube спынены праз адсутнасць складу правапарушэння.
Група падтрымкі Філіповіча каля суда

Група падтрымкі Філіповіча каля суда

Гомельская Вясна спытала юрыста Леаніда Судаленку аб адказнасці тых, хто пачынае пройгрышныя працэсы.

Прававед падкрэслівае, што ў справе Максіма Філіповіча міліцыянты з Савецкага РАУС Гомеля двойчы рабілі спробу прыцягнення блогера да адказнасці. Першы раз суд па сваёй ініцыятыве накіраваў справу на дапрацоўку ў раённы аддзел міліцыі, другі раз наогул спыніў яе.

«Пасля ўступлення адказной пастановы ў законную сілу (31 ліпеня) накіруем у Савецкі РАУС патрабаванне аб прынясенні Максіму Філіповічу афіцыйнага прабачэння за прычыненую ўчастковым міліцыянтам шкоду. Такое права прадастаўляецца кожнаму главой 13 (1) ПВКаАП», — заявіў Л. Судаленка.

Нагадаем, падставай для складання ў дачыненні да блогера пратаколу стаў рапарт, які паступіў у Савецкі РАУС з міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гомельскага аблвыканкама. У ім адзначалася, што на YouTube ёсць канал «Гарантый Няма», зарэгістраваны Філіповічам, на які падпісаны 24,3 тысячы чалавек, а «агульная колькасць праглядаў кантэнту складае больш за 5,3 мільёна адзінак».


Каментаваць