Цёплае свята Мэрцішор

На працягу некалькіх стагоддзяў малдаване ладзяць цудоўнае вясновае свята Мэрцішор, якое традыцыйна адзначаюць з 1 па 12 сакавіка.



Людзі дораць адзін другому упрыгожванні — мэрцішоры – дзве кветачкі ці сардэчкі чырвонага і белага колеру са словамі: “Жывіце і квітнейце, як яблыні ў сэрцы вясны”. Мэрцішоры яны прыколваюць на адзенне з левага боку, каля сэрца. А пасля свята амулеты абавязкова прывязваюць да галінкі дрэва, і тады лічыцца, што чалавек увесь год апякуецца гэтай упрыгожанай раслінай. Дарэчы, назва “мэрцішор” з малдаўскай на беларускую мову перакладаецца як “сакавік”.

Свята Мэрцішор акружана хвалюючымі прыгожымі легендамі. Вось адна з іх.

Першага сакавіка Прыгажуня-Вясна выйшла на ўзлесак. Яна азірнулася, і ўбачыла ў кустах цярноўніку маленькі падснежнік, які спрабаваў прабіцца скрозь снег. Добрая Вясна вырашыла дапамагчы кветачцы, і пачала расчышчаць снег і рассоўваць калючыя галінкі. Гэта ўбачыла Зіма, і прыйшла ў шаленства; яна нагнала моцны марозны вецер і снег, каб знішчыць падснежнік. Вясна прыкрыла кветачку рукамі, і параніла свае пальчыкі аб калючкі. Капелька крыві ўпала на падснежнік і гэта дало сілы кветцы вярнуцца да жыцця. Так Вясна перамагла Зіму, а мэрцішоры пачалі сімвалізаваць пунсовую кроў на снезе.

У Малдове напачатку сакавіка ўжо 50 раз адбудзецца Міжнародны фэст вясны і музыкі “Мэрцішор”. Фэст прыцягвае мноства таленавітых калектываў і індывідуальных выканаўцаў з розных куточкаў свету.

Дарэчы, у Беларусі пражывае больш 4 тысяч малдаван. І вось ужо на працягу некалькі год прадстаўнікі малдаўскай дыяспары 1 сакавіка збіраюцца ў Мінску , каб адзначыць гэтае цудоўнае цёплае свята вясны.

Пашчасціла і мне прысутнічаць у якасці госця на гэтым свяце, арганізатарам якога выступаюць прадстаўнікі малдаўскай дыяспарыў Беларусі, рэспубліканская грамадская ўстанова “Таварыства малдаван” (старшыня Антаніна Валько) пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь. Уражанні незабыўныя!

Вось і сёлета, 1 сакавіка, у памяшканні аднаго з адміністрацыйных будынкаў Мінска нашы сябры-малдаване збяруцца, каб адзначыць гэтае цудоўнае свята – Свята  Вясны Мэрцішор.

Са святам Вясны і добрага вам настрою!

Каментаваць