Цёплыя словы зняволеным

З нагоды Дня міжнароднай салідарнасці журналістаў Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала ўсіх яшчэ раз узгадаць пра тых, хто зараз за кратамі, і ў першую чаргу пра журналістаў.

З нагоды Дня міжнароднай салідарнасці журналістаў Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала ўсіх яшчэ раз узгадаць пра тых, хто зараз за кратамі, і ў першую чаргу пра журналістаў.

“8 верасня ў свеце адзначаецца Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў, — гаворыцца ў звароце. — Гэта добрая нагода для кожнага з нас узгадаць пра нашых калег і сябраў арганізацыі, якія сёння апынуліся ў няволі, — Дзмітрыя Бандарэнку, Паўла Севярынца, Алеся Бяляцкага, Аляксандра Атрошчанкава. І не проста ўзгадаць, але і асабіста выказаць сваю ўвагу і падтрымку тым, хто падпаў пад жорсткі ўціск і пераслед у звязку з падзеямі 19 снежня і іх наступствамі. Кожны з нас можа знайсці цёплыя словы і час на тое, каб адправіць зняволеным ліст альбо тэлеграму.

Адрасы вязняў:

Дзмітрый Бандарэнка:

213105, Бандарэнку Дзмітрыю Яўгенавічу, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, папраўчая калонія №15, каранцін

Павел Севярынец:

225140, Севярынцу Паўлу Канстанцінавічу, Пружанскі раён, Брэсцкая вобл., в. Куплін, папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №7

Алесь Бяляцкі:

220030, Бяляцкаму Алесю Віктаравічу, г.Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1

Нагадваем, што за Алеся Бяляцкага можна таксама падпісаць асабістае паручальніцтва http://spring96.org/be/news/44987

Аляксандр Атрошчанкаў:

211300, Атрошчанкаву Аляксандру Сяргеевічу, папраўчая калонія №3, пасёлак Віцьба, Віцебскі раён, Віцебская вобл.

Каментаваць