Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Цуд на Каляды для дзіцячага хоспіса

Ці задумваліся вы калі-небудзь аб тым, як часта падапечныя Беларускага дзіцячага хоспіса наведваюць замежныя краіны? Ці пра тое, як можна падарыць ім свята?

На платформе talaka ідзе збор сродкаў на тое, каб зладзіць навагодняе свята для падапечных Беларускага дзіцячага хоспіса і адправіць іх у казачнае падарожжа па Каляднай Еўропе. Гэтая ідэя нарадзілася ў двух сяброў: Аляксандра Дзмітрыева і Валянціна Дашкевіча.

Кожны з жыхароў дзіцячага хоспіса мае невылечнае захворванне. Але гэта не замінае ім марыць пра прыгоды, падарожжы і верыць у цуды.  Падапечныя Беларускага Дзіцячага хоспіса — асаблівыя дзеці. У іх няма магчымасці наведваць замежныя краіны. Гэта звязана, як з фізічнымі абмежаваннямі, так і з матэрыяльнымі.

Менавіта таму першапачаткова праект «Казку дзецям» здаўся нязбытнай марай. Тым не менш, пасля кансультацыі з лекарамі, вызначыліся рэальныя кандыдаты на паездку: Кукрыш Раман, Гоцк Ганна, Тарасевіч Вікторыя, Галіноўская Кацярына, якіх будуць суправаджаюць іх мамы.  Усяго восем чалавек.

Ініцыятыўнай групе гэтага праекта ўжо шмат чаго атрымалася дамагчыся: авіякампанія «Белавія» гатовая перавезці групу падапечных з суправаджаючымі (8 пасажыраў) па маршруце Мінск - Будапешт - Мінск з 22 па 25 снежня па спецыяльным кошце.

Гатэль InterContinental у Будапешце (Budapest Apaczai Csere J. U. 12-14) прадаставіць нумары на бязвыплатнай аснове, а таксама забяспечыць трансфер і экскурсійную праграму.

Амбасада Венгрыі гэтак жа бязвыплатна прадастаўляе візы.

Такім чынам, асноўная затратная частка зараз гэта набыццё квіткоў — 1 200 еўра. Гэтую суму трэба сабраць, каб паспець выкупіць квіткі не пазней, чым за 7 дзён да вылету, то бок, да 15 снежня.

Вы можаце дапамагчы праекту «Казку дзецям»!

1. Пры дапамозе SMS-паведамлення для абанентаў МТС і Life

Адправіць паведамленне на нумар 553 з тэкстам: «515 прабел Казка прабел сума»
Напрыклад: 515_Сказка_10
* Сума будзе спісаны з балансу мабільнага тэлефона

2. Зрабіць ахвяраванне ў сістэме плацяжоў «АРІП»:
1. Раздзел «Ахвяраванні, дабрачыннасць»
2. Беларускі дзіцячы хоспіс
3. На бягучую дзейнасць
І не забывайце рабіць пазнаку «Казка»!

Усе сабраныя сродкі пойдуць на куплю авіяквіткоў!

Сачыць за навінамі праекту можна праз суполку ў "укантакце".

#СказкуДетям ці #FairytaleForChildren!

Каментаваць