Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Цукерберг другі раз ідзе ў дэкрэт

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг сыдзе ў адпачынак на два месяцы ў сувязі з хуткім нараджэннем другой дачкі. Пра гэта ён абвясціў у пятніцу, выказаўшы жартам надзею, што ў яго адсутнасць з кампаніяй — аператарам сацыяльнай сеткі нічога дрэннага не здарыцца.
Цукерберг і ягоная старэйшая дачка Макс

Цукерберг і ягоная старэйшая дачка Макс



«Наша другая дачка хутка з'явіцца на свет, і я планую зноў [як і пры нараджэнні першай дачкі] ўзяць адпачынак на два месяцы», — напісаў Цукерберг у сваёй старонцы ў Facebook.

Ён удакладніў, што ў яго кампаніі супрацоўнікам прадастаўляюцца чатыры месяцы водпуску пры падобных абставінах, прычым іх можна браць асобна. «Спачатку я правяду адзін месяц з жонкай Прысцылай і дзяўчынкамі, а потым правяду з імі яшчэ і ўвесь снежань», — удакладніў Цукерберг. Ён растлумачыў, што, згодна з рознымі даследаваннямі, калі бацькі надаюць больш часу нованароджаным, гэта дабратворна адбіваецца ў далейшым на сем'ях.

«Я цалкам упэўнены, што, калі вярнуся, мой офіс нікуды не дзенецца», — пажартаваў прадпрымальнік.

Цукерберг і Прысцыла Чан пазнаёміліся амаль 14 гадоў таму, калі вучыліся ў Гарвардскім універсітэце. Вяселле згулялі вясной 2012 года. У пары ўжо ёсць дачка Макс, якая нарадзілася ў 2015 годзе.

Адна з вядучых сацыяльных сетак у свеце Facebook была заснаваная 4 лютага 2004 года Маркам Цукербергам і трыма яго аднакурснікамі ў перыяд навучання ў Гарвардзе. У цяперашні час Цукерберг з'яўляецца кіраўніком кампаніі. Па дадзеных часопіса Forbes, яго капітал па стане на пачатак бягучага месяца складаў амаль $ 58 млрд.

Паводле tut.by

Каментаваць