Cвята Беларусі адсвяткуюць у Кіеве

27 ліпеня 2011 года ў Кіеве каля помніка Уладзіміру Караткевічу побач з амбасадай Рэспублікі Беларусь адбудзецца акцыя, прысвечаная 21-й гадавіне абвяшчэння Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Заяўнікамі акцыі выступаюць старшыня Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык і старшыня «Правага Альянсу» Юрась Карэтнікаў, якія вымушаны зараз знаходзіцца на Украіне.

Палітык Вячаслаў Сіўчык адзначыў: «Сёння ў нашай краіне пануе антыбеларускі рэжым, які адмяніў святкаванне Дня Незалежнасці як дзяржаўнага свята, абвясціўшы вайну свайму народу. Толькі за апошнія месяцы тысячы беларусаў былі арыштаваныя за свае перакананні і волю; больш за 40 грамадзян-палітвязняў адбываюць турэмныя пакаранні ад 2 да 6 гадоў. Акцыя 27 ліпеня ў Кіеве — гэта праява салідарнасці з тымі, хто пакутуе за Беларусь».

Нагадаем, Дэкларацыя ад 27 ліпеня 1990 года абвясціла Беларусь суверэннай дзяржавай, «усталяванай на аснове здзяйснення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, верхавенства народа ў вызначэнні свайго лёсу». Згодна з Дэкларацыяй, носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады з’яўляецца беларускі народ. 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце набыла статус Канстытуцыйнага Закону.

У акцыі прымуць удзел беларусы, прадстаўнікі ўкраінскіх палітычных партый, грамадскіх арганізацый, грамадзяне Украіны. Пачатак акцыі запланаваны на 12.00.
 
Андрэй Качаткоў

Каментаваць