Чытанне кніг развівае розум

Вядомы амерыканскі вучоны ў галіне псіхалогіі Дэвід Кід распавёў пра высновы свайго даследавання. Мастацкая літаратура робіць шчаслівымі, а хэпі-энды — небяспечныя для чытача.



Больш за 10 гадоў выдаткаваў псіхолаг на вывучэнне ўплыву кніг на свядомасць і сацыяльныя навыкі сучаснага чалавека. Падштурхнула на шматгадовы эксперымент з чытачамі амерыканца руская класіка. Менавіта любоў да творчасці Чэхава і Булгакава стала падставай да вывучэння рэакцыі свядомасці на кнігі. Ужо пасля 15–20 хвілінаў вывучэння такога роду твораў чалавек пачынае лепш адчуваць навакольных, разумець грамадства. А пасля шматгадовай прыхільнасці да «разумных» кніг на падсвядомым узроўні фармуюцца ўяўленні пра эмоцыі іншых людзей.
 
 
У той жа час Дэвід Кід сцвярджае, што хэпі-энды негатыўна ўплываюць на тэорыю розуму. Менавіта адсутнасць рэальнасці і складаных супярэчлівых эмоцый спараджаюць праблемы ў сацыялізацыі аматараў такога роду кніг. Таму творы з больш трагічнымі або адкрытымі канцоўкамі больш карысныя для нашага розуму.

Каментаваць