Да 30-годдзя адкрыцця Курапатаў

З 2 па 4 чэрвеня грамадзянская ініцыятыва «Эксперты ў абарону Курапатаў» ладзіць шэраг сустрэчаў да 30-годдзя адкрыцця таямніцы ўрочышча на паўночна-усходнім ускрайку Мінска.

Так, 2 чэрвеня з 12:00 ініцыятыва праводзіць талаку ў Курапатах па ўпарадкаванні аб'ектаў гістарычнай тапаграфіі Нацыянальнага некропалю з высаджваннем кветак.

3 чэрвеня эксперты прымуць удзел ва ўрачыстасцях ва ўрочышчы.

4 чэрвеня а 12:00 у сядзібе прафсаюзу РЭП па вул Кульман,4 пачнецца II круглы стол па экалагічнаму стану ўрочышча. Старэйшая навуковая супрацоўніца, кандыдатка сельскагаспадарчых навук (лесазнаўства) Таццяна Барсукова з Інстытуту эксперыментальнай батанікі імя Васіля Купрэвіча НАН Беларусі распавядзе пра вынікі маніторынгу стану атмасфернага паветра ў Курапатах.

Да ўдзелу ў круглым стале запрошаны актывісты ініцыятывы, журналісты, Арцём Быстрык з «Цэнтру экалагічных рашэнняў» (Мінск) і навукоўцы.

Прадстаўнік «Гарадскога ляснічага» (Мінск) — кампаніі экалагічнага таварыства «Зялёны адказ» па захаванні зялёных зонаў у гарадах высілкамі гараджанаў Ігар Корзун пазнаёміць з асноўнымі накірункамі стратэгіі экалагічнага выратавання Курапатаў.

Нагадаю, што летась 30 траўня адбыўся I круглы стол на экалагічных праблемах гістарычна-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння «Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты».

Удзельнікі яго прышлі да высновы, што ўрочышча павінна набыць статус помніка прыроды.

У сваім дакладзе «Ацэнка стану абъектаў расліннага свету на тэрыторыі ўрочышча Курапаты», падрыхтаваным Інстытутам эксперыментальнай батанікі імя Васіля Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ігар Корзун зазначыў, што пасля навуковага маніторынгу стану прыроднага асяроддзя, які неабходна правесці ў Курапатах адпаведным спецыялістам, у тым ліку батанікам, біёлагам і глебазнаўцам разам з валанцёрамі, трэба дамагчыся мараторыю на любую гаспадарчую дзейнасць на тэрыторыі народнага мемарыялу і ягонага атачэння. Гэтыя і іншыя крокі, у тым ліку прызначэнне спецыяльнага даглядчыка курапацкага лесу, фармаванне ўзлеску і кулісаў урочышча, а таксама ўвядзенне запаведнага статусу для часткі ягонай тэрыторыі даюць мажлівасць захаваць, у тым ліку, некаторыя найбольш маляўнічыя сухія і паваленыя дрэвы, якія стануць сімваламі трагедыі, што адбылася ў старым хваёвым бары ў 1930- 1940-я гады. Для бяспечнага існавання і захавання Курапатаў ім неабходна надаць статус помніку гісторыі і прыроды, упэўнены Ігар Корзун.  

На думку мовазнаўцы і грамадскага дзеяча Вінцука Вячоркі, грамадскім актывістам, якія працуюць у Курапатах, неабходна не толькі строга выконваць усе рэкамендацыі спецыялістаў-эколагаў, але і выпрацаваць пералік дзеянняў, катэгарычна забароненых у запаведным лесе.

Паколькі даследаванне «Ацэнка антрапагеннага ўздзеяння на стан атмасфернага паветра на тэрыторыі ўрочышча Курапаты» ў траўні 2017 году яшчэ не завершылася, па гэтай праблеме было вырашана правесці II круглы стол.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-05-23 00:13:19
Пра Курапаты-1988 скажу падрабязней маім нью ёркскім заўтра. А зараз каротка:

Якая галоўная мэта адкрыцця Курапат-1988? Піяр маючага абвясціцца БНФ.
Што значнага, адпаведна кнізе Васіля Быкава ДОЎГАЯ ДАРОГА ДАДОМУ, адбылося пасля напісання ім "паплаўка" да артыкула аб Курапатах? Акрамя піяру НІЧОГА - ўсё так зв адраджэнцамі было паспяхова прафукана.

Дэталі заўтра.
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-23 08:44:06
Вось ужо амаль 30 год вы бел-чырвона-белыя змагары жывеце ў атачэнні міфаў, якія для вас заклалі першаадкрывацелі так званага адраджэння. Ў тым ліку міф пра адвечнасць бел-чырвона-белага сцяга, аб чым нядаўна тут ішла размова, і вось зараз міф пра Курапаты-1988. Якая галоўная мэта адкрыцця Курапат-1988? Піяр маючага абвясціцца старэння БНФ. Што значнага, адпаведна кнізе Васіля Быкава ДОЎГАЯ ДАРОГА ДАДОМУ, адбылося пасля напісання ім "паплаўка" да артыкула аб Курапатах? Акрамя таго згаданага вышэй піяру НІЧОГА і ўсё так званае адраджэнцамі затым было паспяхова прафукана.
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-23 08:44:44
Вось спасылка на мой артыкул КУРАПАТЫ МАЕ, БНФ-КУРАПАТЫ. Пачытайце, пакуль я шчэ з вамі і Новым часам. https://cont.ws/@starkou/917755
  • КУРАПАТЫ МАЕ, БНФ-КУРАПАТЫ
  • 2018-05-23 12:12:24
Вось ужо амаль 30 гадоў б-ч-б змагары жывуць ў атачэнні міфаў, якія для іх заклалі першаадкрывацелі так званага адраджэння. Ў тым ліку міф пра адвечнасць б-ч-б сцяга, аб чым нядаўна тут ішла размова, і вось зараз міф пра Курапаты-1988. Якая галоўная мэта адкрыцця Курапат-1988? Піяр маючага абвясціцца старэння БНФ падчас параду Фронтаў у часы скону СССР. Што значнага, адпаведна кнізе Васіля Быкава ДОЎГАЯ ДАРОГА ДАДОМУ, адбылося пасля напісання ім "паплаўка" да артыкула пра Курапаты? Акрамя таго піяру НІЧОГА, і ўсё так званае адраджэнне і той БНФ затым былі паспяхова прафуканы адраджэнцамі. Чаму? Кім і дзеля чаго быў раcпіяраны БНФ праз адкрыццё Курапат? Чаму тагачасны савецкі цэнзар даў ДОБРА на друкаванне ў СМІ артыкула пра Курапаты? Чаму ў хуткім часе пасля публікацыі не стала другога першаадкрывацеля Курапат і адначасова аўтара артыкула? Мяркую вы не думалі аб гэтым. Навошта думаць, калі за вас думаюць міфы адраджэння?! Міфы, якія потым прывялі нас да лукашызму.
  • КУРАПАТЫ МАЕ, БНФ-КУРАПАТЫ
  • 2018-05-23 12:13:18
Сёння, амаль праз 30 гадоў, у тых міфах, у тым лукашызме, ня ведаючы чыннікаў тутэйшага дэмакратычнага шчасця, мы як сыр у масле катаемся. Але менавіта з Курапат-1988 пачаўся лукашызм - палітыка хлусьні, беззаконня і беларусаненавісніцтва, а не адраджэнне. І гэта той цынізм, тая здека над лёсам беларускага народа, якія цалкам звязаны з тэмай Курапаты-1988.

Anatol Starkou
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-24 13:09:56
Як заўсёды на тваё меркаванне, НЧ, друкаваць ці не:

З моманту публікацыі вышэйпрыведзеных каментаў тут прагляд майга артыкула аб Курапатах павялічыўся аж на лічбу 27, пры гэтым прагляд тваёй старонки ў пятнаццаць разоў больш.
Гэта я да таго, што разумею, што, дзе і каму пішу. Дзякуй, НЧ.

Каментаваць