Да канца 2017-га Беларусь і Расія могуць увесці ўзаемнае прызнанне візаў

Да канца 2017 года плануецца ўвесці ўзаемнае прызнанне візаў і вырашыць праблему з пропускам замежнікаў праз беларуска-расійскую мяжу.
Пра гэта заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота.

Чыноўнік параіў не звязваць вырашэнне гэтага пытання з паспяховым правядзеннем вучэнняў «Захад-2017».

Рапота: «Пытанне ўрэгулявання перасячэння беларуска-расійскай мяжы грамадзянамі трэціх краін — гэта асобная тэма, якая патрабуе свайго вырашэння. Ёсць на гэты конт даручэнне прэзідэнтаў падпісаць пагадненне аб узаемным прызнанні візаў. Калі яно будзе складзенае так, я яго сабе ўяўляю, то мы гэтую задачу вырашым да канца гэтага года».

Расія ўзмацніла кантроль на сваім баку беларуска-расійскай мяжы і забараніла прадстаўнікам трэціх краін праязджаць з Беларусі на аўто і чыгункай. Расійскі бок патлумачыў гэта тым, што на беларуска-расійскай мяжы няма міжнародных пунктаў пропуску. 


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць