Да кватэры Уладзіслава Кавалёва ў Віцебску нясуць кветкі і свечкі

Больш двух дзясяткаў маладых людзей увечар 18 сакавіка прыйшлі да дому №6 на вуліцы Рэпіна ў Віцебску, дзе жыў пакараны Ўладзіслаў Кавалёў.

Група моладзі памкнулася на скрыжаванні вуліц Максіма Горкага і 39-й Арміі з кветкамі ў руках і адправілася на вуліцу Рэпіна. У дом уваходзілі з засцярогамі, бо ўчора СМІ паведамлялі пра выпадкі затрымання людзей, што ўскладвалі ў пад'езда кветкі.

Поруч дзвярэй кватэры яны запалілі лампадкі і паставілі букет чырвоных гваздзікоў, а на лесвічнай пляцоўцы ўсталявалі партрэт Уладзіслава, поруч якога запалілі свечкі і паклалі кветкі.

Затым маладыя людзі некалькі мінут у маўчанні стаялі на сходах. На развітанне хтосьці з моладзі падарыў Любові Кавалёвай абраз Казанскай Божай Маці.

Паводле сайта “Народныя навіны Віцебска

Каментаваць