Да свабодных выбараў далёка

У Беларусі няма ўмоў, каб правесці свабодныя і справядлівыя выбары, хаця і ёсць пэўны прагрэс у выкананні дэмакратычных нормаў, заявіў кіраўнік ведамства канцлера ФРГ, Федэральны міністр па адмысловых даручэннях Рональд Пафала.

Федэральны міністр сказаў, што пэўнымі прыкметамі правядзення свабодных выбараў будуць адсутнасць перашкод пры рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, допуск прадстаўнікоў апазіцыі ў склад выбарчых камісій, бесперашкодны допуск назіральнікаў.

Закранаючы тэму вылучэння “адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі, Рональд Пафала сказаў, што не з’яўляецца прыхільнікам таго, каб рабіць палітыкам прапановы, бо гэта будзе выглядаць “як умяшанне ва ўнутраныя справы. “Свабодныя выбары не азначаюць, што вылучаюцца два кандыдата: дзейны прэзідэнт і альтэрнатыўны кандыдат. Для апазіцыі было б немэтазгодна вылучаць аднаго кандыдата. Увогуле, свабодныя выбары — гэта вялікая колькасць кандыдатаў, плюралізм. Іншая справа, ці змогуць апазіцыйныя кандыдаты дамовіцца пра сумесную платформу і сфармаваць адзіныя патрабаванні, — зазначыў спадар Пафала.

Адказваючы на пытанне, якая супрацьвага эканамічным стымулам будзе ў Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі, Пафала сказаў, што калі выбары не будуць прызнаныя, то асабіста ён будзе крытыкаваць Беларусь і мае намер у наступным годзе прыехаць у Мінск, каб абмеркаваць выбары. “Я цесна звязаны з Беларуссю, і не маю намеру спыняць свае кантакты. Я бачу, што ідуць працэсы развіцця ў апазіцыі, грамадзянскай супольнасці. Таму я перакананы, што і надалей варта інтэнсіфікаваць кантакты з Еўропай, — зазначыў федэральны міністр.

Таксама кіраўнік ведамства канцлера ФРГ, федэральны міністр па адмысловых даручэннях Рональд Пафала сказаў, што цяпер найвялікшай перашкодай да супрацоўніцтва з Еўропай ёсць практыка прымянення ў Беларусі смяротнай кары. “У ЗША прымяняецца смяротная кара. Я ўдзельнічаў у ЗША ў дыскусіях на гэтую тэму і не падтрымліваю такі від пакарання. Але яны не хочуць стаць сябрам Савета Еўропы, — сказаў федэральны міністр.

Каментаваць