Даціснулі

Усё ж такі беларускага прэзідэнта даціснулі. Беларусь падпісала пагадненне аб Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам. Мытны кодэкс Мытнага саюза (МС) 6 ліпеня набыў моц на тэрыторыі Беларусі. З гэтага часу паміж Беларуссю, Казахстанам і Расіяй ствараецца адзіная мытная тэрыторыя. Гэта рашэнне замацавана ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза 5 ліпеня ў Астане.

Усё ж такі беларускага прэзідэнта даціснулі. Беларусь падпісала пагадненне аб Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам. Мытны кодэкс Мытнага саюза (МС) 6 ліпеня набыў моц на тэрыторыі Беларусі. З гэтага часу паміж Беларуссю, Казахстанам і Расіяй ствараецца адзіная мытная тэрыторыя. Гэта рашэнне замацавана ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза 5 ліпеня ў Астане.

Як заявіў у Астане віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, з 6 ліпеня сітуацыя на беларуска-расійскай мяжы зменіцца істотным чынам. Калі раней расійскі бок ажыццяўляў мытнае афармленне і мытны кантроль у дачыненні да тавараў з трэціх краін па больш чым 11 700 пазіцыях, то з 6 ліпеня будуць кантралявацца толькі некалькі дзесяткаў пазіцый тавараў, па якіх прадугледжаны выключэнні з рэжыму функцыянавання адзінай мытнай тэрыторыі МС.

“Любы тавар, увезены на тэрыторыю Мытнага саюза і ўведзены ў свабоднае абарачэнне, можа свабодна перасякаць любыя межы краін саюза без кантролю і мытнага афармлення. Гэта значыць, Беларусь можа арганізоўваць зборачныя вытворчасці і свабодна гандляваць гэтай прадукцыяй на тэрыторыі ўсяго Мытнага саюза, — патлумачыў журналістам Кабякоў.

З моманту ўвядзення ў дзеянне Мытнага кодэкса набывае моц пагадненне, якое тычыцца ўстанаўлення адзіных правіл у сферы тэхнічнага рэгулявання, санітарнага, ветэрынарнага, фітасанітарнага кантролю. Такім чынам, усе сертыфікаты і пратаколы даследаванняў на адпаведнасць тэхнічным патрабаванням прадукцыі, атрыманыя айчыннымі суб’ектамі гаспадарання непасрэдна ў беларускіх іспытных лабараторыях, сапраўдныя на ўсёй тэрыторыі МС.

Праўда, даціснулі не канчаткова. Разыходжанні адносна экспартных пошлін у межах МС захоўваюцца. “Беларускі бок па-ранейшаму лічыць, што фарміраванне Мытнага саюза, адзінай мытнай тэрыторыі вядзе да адмены экспартных пошлін ва ўзаемным гандлі. Расійская Федэрацыя і Казахстан — я падкрэсліваю, што гэта не рашэнне адной Расіі, на гэтым настойвае і Казахстан, — лічаць, што да фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) і набыцця моцы ўсімі пагадненнямі, якія фарміруюць АЭП, у кожнага боку застаецца права збіраць экспартныя пошліны. Пры фарміраванні АЭП такіх магчымасцяў не застанецца,— сказаў першы віцэ-прэм’ер РФ Ігар Шувалаў

Кабякоў, у сваю чаргу, паведаміў журналістам, што мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты будуць знятыя для Беларусі пасля падпісання і ратыфікацыі нашай краінай усяго пакета дакументаў па стварэнні АЭП. Мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты для Беларусі будуць знятыя аўтаматычна, не чакаючы, калі дакументы па АЭП падпішуць і ратыфікуюць Расія і Казахстан.

У пратаколе таксама замацавана захаванне да 1 ліпеня 2011 года дзейных ставак мытных пошлін на легкавыя аўтамабілі для фізічных асоб. Іх рэгуляванне нацыянальным заканадаўствам прадоўжана яшчэ амаль на год, што не можа не ўзрадаваць.

Такім чынам, Беларусь амаль здалася. Напэўна, усё ж такі Лукашэнка не выйграў у нядаўняй “газавай вайне, хаця ўсе ягоныя патрабаванні (кшталту аплаты за транзіт, падвышэння кошту транзіту і г.д.) былі выкананыя. Больш за тое, прэзідэнт Беларусі звярнуўся да апанентаў Крамля — камуністаў і бізнесоўцаў. Ад яго імя асабістае бачанне “газавай вайны было разаслана ў галоўны орган КПРФ — газету “Праўда і больш чым 80 бізнесоўцам Расіі. Як звычайна, вінаватым у “газавай вайне было прызначана кіраўніцтва Расіі.

І вось тут Аляксандр Лукашэнка выклікаў моцную нервовую рэакцыю Крамля. І Крэмль паказаў, што можа скарыстоўваць такія ж метады прапаганды, як і Лукашэнка. 4 ліпеня ў праграме “Надзвычайнае здарэнне на расійскім тэлеканале НТВ быў паказаны дакументальны фільм “Хросны бацька. У ім гаварылася пра датычнасць вышэйшых службовых асоб Беларусі да загадкавай смерці віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Генадзя Карпенкі, выкраданняў і забойстваў былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнага Савета, былога кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, журналіста Дзмітрыя Завадскага, бізнесмена Анатоля Красоўскага. Акрамя таго, “прайшліся і па асабістым жыцці Аляксандра Рыгоравіча.

Калі шчыра, у фільме шмат нацягаў і нестыковак. Але сам факт, што Крэмль (а ніхто не сумняецца, што кантроль над НТВ належыць Крамлю) паказаў, што ў адказ на антырасійскую прапаганду па БТ здолее зрабіць “антыбацькаўскую прапаганду, уражвае.

Зараз відавочна, што на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Расія наўрад ці падтрымае Лукашэнку. Але і Крэмль пакуль што не бачыць таго, хто б мог замяніць непрадказальнага Лукашэнку на больш спрыяльную фігуру.

Сітуацыя ў адносінах “двух братніх народаў амаль дасягнула стадыі “халоднай вайны.

Каментаваць