Даеш беларускі долар!

Паводле афіцыйных дадзеных, гандлёвы дэфіцыт за 11 месяцаў мінулага года склаў 4,8 мільярда долараў, а імпартаёмістасць айчыннага ВУП — 75%. І Аляксандр Лукашэнка нядаўна запатрабаваў ад прэм’ера Міхаіла Мясніковіча рашучых дзеянняў па абмежаванні імпарту.

У выніку быў хутка распрацаваны і прыняты план замены імпартных тавараў таварамі айчыннай вытворчасці. За кожны від тавару будзе адказваць ведамства, прызначанае ўрадам.

Паводле афіцыйных дадзеных, гандлёвы дэфіцыт за 11 месяцаў мінулага года склаў 4,8 мільярда долараў, а імпартаёмістасць айчыннага ВУП — 75%. І Аляксандр Лукашэнка нядаўна запатрабаваў ад прэм’ера Міхаіла Мясніковіча рашучых дзеянняў па абмежаванні імпарту.

У выніку быў хутка распрацаваны і прыняты план замены імпартных тавараў таварамі айчыннай вытворчасці. За кожны від тавару будзе адказваць ведамства, прызначанае ўрадам.

Для канкрэтыкі прывядзём дадзеныя з плану ўраду. Міністэрству прамысловасці даручана забяспечыць пастаўку 10 000 імпартазамяшчальных прасаў, 7 000 фенаў, 400 тысяч энергазберагальных люмінесцэнтных лямпаў, 7 тысяч парасонаў, 20 тысяч гадзіннікаў і 1 тысячы фрэзерных грабель.

Белнафтахім мусіць паклапаціцца пра імпартазамяшчэнне 7 тысяч кошыкаў для бялізны, 7 тысяч скрыняў для цацак і сінтэтычных пральных сродкаў.

Мінінфармацыі адказвае за імпартазамяшчэнне пазлаў (тысяча штук). Мінфін — за пастаўку тэчак-рэгістратараў (10 тысяч штук) і паперы для факса (50 тысяч штук). Беллегпрам забяспечыць выпуск 10 тысяч пагонных метраў зашпількі “маланка, 250 дзіцячых універсальных калясак, 1,5 тысячы шапак з натуральнага футра, а таксама тканін, адзення, трыкатажу і інш.

У гэтым спісе падгузнікі, парфума, гігіенічныя пракладкі, скутэры, настольныя гульні, яйкі полыя (адназначны фаварыт ва ўсіх, хто чытае дакумент), яны ж аналаг “кіндэр-сюрпрыза, шматслаёвыя батончыкі, дзіцячыя гіпаалергенныя сухія сумесі, шакаладныя дражэ, жавальныя цукеркі ды інш.

У дакуменце агаворана, што “спажывецкія характарыстыкі названых тавараў павінны забяспечваць іх канкурэнтаздольнасць, адпавядаць лепшым сусветным аналагам з улікам прапаноў Мінгандлю.

У 2007 годзе ўжо была прынятая Пастанова савету Міністраў №28 “Аб некаторых пытаннях вытворчасці і пастаўкі на ўнутраны рынак імпартазамяшчальных спажывецкіх тавараў. Адпаведныя заданні атрымалі ці не ўсе міністэрствы і ведамствы. Пры гэтым у дакуменце падкрэслівалася, што “асвойваемыя тавары павінны адпавядаць лепшым імпартным аналагам па спажывецкіх уласцівасцях, тэхнічных характарыстыках, выконваемых функцыях, дызайне, упакоўцы і цэнавым фактары. У спісе на імпартазамяшчэнне, у прыватнасці, называліся аўтамабілі легкавыя (2 тысячы штук), барбекю перасоўныя (500 штук), гантэлі (1000 штук), кампактныя фотакамеры (15 тысяч штук), рыдлёўкі (8 тысяч штук), МР-3 плэеры (10 тысяч штук), кандыцыянеры, нажніцы і многае іншае.

Ні ў якім разе не аспрэчваючы той факт, што трэба развіваць працоўныя месцы, вытворчасць у краіне, усё ж трэба паставіць пад сумнеў гэтыя праграмы — іх эфектыўнасць, мэтазгоднасць і ўвогуле рацыянальнасць. Найперш трэба адзначыць, што шэраг тавараў, якія маглі б канкураваць з імпартнымі аналагамі, беларускія вытворцы так і не навучыліся рабіць, хаця і ўзяліся за справу. Напрыклад, нажніцы для краўцоў у краме вам параяць набыць кітайскія — кошт аднолькавы, а якасць лепшая. Пральныя сродкі, прадметы гігіены таксама саступаюць па сваёй якасці, тэму можна працягваць. А выпадак з “імпартазамяшчэннем манітораў — калі пад налепкай “Інтэграл выявіўся лагатып Acer — увогуле мусіць увайсці ў гісторыю айчыннай эканомікі.

“Імпартазамяшчальныя кубікі, з якіх трэба складаць карцінкі, падарылі нам на новы год 10 хвілін цішыні. Малюнкі сталіся незбіраемымі (часткі малюнка не было, а частка дублявалася), а дзіця не чакала такой “засады і аслупянела перакладвала элементы. З нецярпеннем чакаем пазлаў! — пішуць на адным з беларускіх інтэрнэт-форумаў.

Адміністратыўныя меры барацьбы супраць імпарту прыводзяць да непрыхаванага пратэкцыянізму і лабіравання інтарэсаў дзяржаўных прадпрыемстваў з боку органаў дзяржаўнага кіравання. У выніку якасць імпартазамяшчальнай прадукцыі, яе кошт істотна саступаюць замежным канкурэнтам. І ўвогуле, імпартазамяшчэнне ў Беларусі найчасцей выглядае як з тым маніторам “Інтэграл — сыравіну, камплектуючыя закупілі за мяжой, нешта дазбіралі тут і налепку пераклеілі.

Ці думалі ўвогуле аўтары гэтай праграмы пра эканамічную выгоду ад вытворчасці “250 дзіцячых універсальных калясак? Каб адкрыць такое канкурэнтаздольнае прадпрыемства, трэба закупіць адпаведнае абсталяванне, набыць сучасную тэхналогію, матэрыялы і мець аб’ём вытворчасці ў дзясяткі тысяч, а не ў 250 штук.

Увогуле, калі ўрэшце даць свабоду бізнэсу, стварыць нармальныя ўмовы і рэальную падатковую сістэму, то ахвочых выпускаць шакаладныя дражэ і сукенкі будзе чарга. Беларусы — прадпрымальныя людзі і з галавою на плячах!

Але пакуль будуць дырэктыўныя планы на паперы і падобныя разнарадкі, то хіба што можна параіць пад маркай праграмы імпартазамяшчэння выпускаць долары — ідэальны варыянт!

Каментаваць