Даехаць да Польшчы стане ўдвая танней

Беларуская чыгунка істотна панізіла кошты на квіткі ў польскім накірунку.



Тарыфы на праезд змяняюцца з сённяшняга дня.

"У выніку тарыфны кошт праязных дакументаў ад Гродна да Беластока і ў зваротным напрамку паменшыцца ў 2,4 разы і складзе 120.155 беларускіх рублёў пры куплі ў касах БЧ або 7 еўра пры куплі за мяжой. Праезд ад Гродна да Элка стане танней у 2,7 разы і складзе 171.650 рублёў (за мяжой - 10 еўра), ад Гродна да Малкін кошт зменшыцца ў 2,5 разы і таксама складзе 171.650 рублёў (10 еўра)" — паведамляецца на сайце чыгункі.

Змяншэнне тарыфаў чыгуначнікі матывуюць патрэбамі канкурэнтаздольнасці.

Каментаваць