Далучыце ДНР і ЛНР да Саюзнай дзяржавы! Зварот «левапатрыётаў» да Пуціна і Лукашэнкі

Левапатрыятычныя сілы Беларусі заклікалі Аляксандра Лукашэнку і Уладзіміра Пуціна прыняць у склад Саюзнай дзяржавы самаабвешчаныя ДНР і ЛНР.Ю паведамляе belapan.by

Акцыя левапатрыётаў 9 траўня 2018 гнода ў Мінску. Фота Генадзя Кеснера

Адпаведны зварот падрыхтаваў каардынацыйны савет левапатрыятычных сіл Беларусі "Адзінства", паведамляе сайт "Мацярык".


Дадзены зварот падтрымалі ўдзельнікі вечарыны памяці Аляксандра Захарчанкі (загінулы 31 жніўня кіраўнік ДНР. — БелаПАН.), які прайшоў у Мінску. Пры гэтым не ўдакладняецца, дзе праходзіла сустрэча і колькі чалавек узялі ў ёй удзел.

Сярод удзельнікаў сустрэчы былі прадстаўнік Інстытута краін СНД (расійскі аналітычны цэнтр, звязаны з расійскімі ўладамі. — БелаПАН.) Мікалай Сяргееў, старшыня рэспубліканскай рады "Руху за дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць" Валерый Драко, сакратар каардынацыйнага савета левапатрыятычных сіл Беларусі "Адзінства" Генрых Сіманоўскі.

Кіраўнікі Беларусі і Расіі заклікаюць, "грунтуючыся на нормах міжнароднага права", забяспечыць прызнанне ДНР І ЛНР, а таксама ініцыяваць працэс далучэння самаабвешчаных рэспублік да Саюзнай дзяржавы.

"Гэты працэс павінен стаць каталізатарам далейшай інтэграцыі былых савецкіх рэспублік, што будзе спрыяць іх эканамічнаму развіццю і мірнаму суіснаванню, — гаворыцца ў звароце. — Гістарычны вопыт неаднаразова пацвярджаў: росквіт нашых народаў, перш за ўсё братніх усходнеславянскіх, — у іх адзінстве".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Люстэрка
  • 2018-09-14 23:50:50
Сёння яны заклікаюць забяспечыць прызнанне ДНР І ЛНР. А заўтра заклічуць прызнаць Беларусь часткай Расеі.
З-за такіх як яны і пачаліся падзеі на Данбасе.

Каментаваць