Данецкія сепаратысты пачалі трансляцыю расейскіх каналаў у захопленым будынку ТРК

Некалькі гадзін таму ўкраінскія СМІ паведамілі, што сепаратысты дабраахвотна пакінулі захоплены будынак Тэлерадыёкампаніі. Як паведамляе наш журналіст Зміцер Галко, на самой справе сепаратысты па-ранейшаму кантралююць будынак і нават пачалі трансляцыю расейскіх каналаў.



Зміцер спрабаваў прайсці ў будынак ТРК, але яго спынілі людзі ў балаклавах і камуфляжы. Яны сказалі, што трапіць ў памяшканні ТРК можна толькі з дазволу іх "камандуючага". На ўсе пытанні яны давалі адзін адказ: "Мы не упаўнаважаныя адказваць".

На ўваходзе ў будынак ТРК знаходзіцца каля дзясятка людзей у балаклавах і камуфляжы. Унутры бачна яшчэ колькі чалавек, — перадае Зміцер Галко.

Абмеркаванне:

  • Андрэй
  • 2014-04-28 13:24:12
Зміцер, выходзіць, спрабаваў зайсці ў будыніну тэлевізіі, каб пераканацца, што там адбываецца... А нехта перадаў неправераны факт. Выснова простая, лепш з'яву пабачыць на свае вочы.
  • Марат
  • 2014-04-28 15:15:45
Андрей, не забывайте поговорку: врёт как очевидец. Это не про Дмитрия, но бывает, что очевидец тоже принимает видимость за сущность, ошибается и пр. Так что, вывод о том, что "лепш з'яву
пабачыць на свае вочы" тоже не надо абсолютизировать. Хотя Дмитрию спасибо за такие частые интересные репортажи и оперативные заметки. Просто любой может ошибиться: в данном случае, очевидно,
те журналисты, что поспешили сообщить об освобождении телецентра. Но от ошибок никто не застрахован!
  • Сябра
  • 2014-04-28 15:53:41
Запіс у фэйсбуку: Zmitry Halko

1 ч. ·





"Вчера сообщил крупному новостному агентству в Украине, что информация об освобождении телевышки в Донецке не соответствует действительности. Новость так и не появилась нигде"
(гаворка ідзе, як потым тлумачыцца, пра ўукраінскія с айты). Вось такія справы... Таму інфармацыю з абодвух бакоў трэба пераправяраць!
  • Тарэсса
  • 2014-04-28 16:57:26
Даўно хацела падзякваць Зміцеру за яго цыкл украінскіх артыкулаў, але пасля гэтага каментару, замест удзякі (хоць ён таго, безумоўна, заслугоўвае!) папярэдзіць, каб засцярог сябе, бо вельмі рызыкуе!
Зміцер, апсцярожней! З'язжай ў больш спакойнае месца. І адтуль можна цікавыя рэчы пабачыць.

Каментаваць