Дапаможам Стасі — чалавеку, якога мы любім!

Вы маеце шанец не прайсці міма, не быць абыякавымі і дапамагчы маладой мастачцы выйсці з цяжкай хваробы!

Наша сяброўка — мінская студэнтка Наста Майстрэнка, маладая мастачка. Сябры ды знаёмыя часта называюць яе Стася. Ёй 22 гады. Яна, як і ўсе мы, любіць жыццё, любіць сваю краіну, заўсёды была ў цэнтры падзеяў, аб’ездзіла мноства музычных і мастацкіх фестываляў. Як гаворыцца, лёгкая на ўздым.



Вы маеце шанец не прайсці міма, не быць абыякавымі і дапамагчы маладой мастачцы выйсці з цяжкай хваробы!

Наша сяброўка — мінская студэнтка Наста Майстрэнка, маладая мастачка. Сябры ды знаёмыя часта называюць яе Стася. Ёй 22 гады. Яна, як і ўсе мы, любіць жыццё, любіць сваю краіну, заўсёды была ў цэнтры падзеяў, аб’ездзіла мноства музычных і мастацкіх фестываляў. Як гаворыцца, лёгкая на ўздым.

Так было. Яшчэ паўтара гады таму. А потым яна раптам пачала кашляць. Месяц, другі, трэці. Абследаванне паказала нездаровае ўтварэнне ў лёгкім. Хіміятэрапія, аперацыя. На гэтым усё не скончылася. Рак.

У студзені Насцю павінны былі адправіць у Хайфу, у клініку «Рамбо», на абследаванне. Але яе не адпусцілі лекары — з’явіліся праблемы з сэрцам, і ляцець апынулася небяспечна. Цяпер яна жыве ў рэжыме «Мінск–Бараўляны–Мінск» і чакае магчымасці адправіцца ў Ізраіль. Само абследаванне каштуе каля 5 тысяч долараў. Якім будзе лячэнне, а значыць, і яго кошт, даведаемся толькі пасля абследавання. Бацькі Стасі гатовыя прадаць дачу, машыну, кватэру — каб сабраць патрэбную суму.

Яны бацькі. Яны абавязаныя дапамагаць. Чаму павінны дапамагаць вы? Вы не павінны. Вы можаце. Магчыма, гэтая дзяўчына жыве непадалёк. А можа, вы ніколі не ведалі яе. Цяпер — ведаеце. А мы ведаем, што невялікая пасільная дапамога дзесяці, сотні, тысячы чалавек — гэта адзін вялікі шанец для адной маладой мастачкі.

Як дапамагчы? Спосабаў некалькі. Вось адзін з іх. Мы прымаем удзел у зборы грошай. Запрашаем да ўдзелу і ВАС! Разам у нас абавязкова атрымаецца!
Калі вы чытаеце гэты ліст, вы маеце шанец не прайсці міма. Кожны з нас мае выбар: паспрабаваць дапамагчы і нешта зрабіць або прадэманстраваць абыякавасць.

Будзе карысна любая дапамога, нават такая дробная, як просты перапост гэтай інфармацыі ці ахвяраванне 5 долараў.

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле № 511 «Беларусбанка» г.Мінск, вул. Даўгабродская, 1; УНП 100349858; МФА 153001815

—    Беларускія рублі — транзітны рахунак № 3819382103561 на дабрачынны рахунак № 000012 у аддзяленні № 511/234
—    Долары ЗША — транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000039 у аддзяленні № 511/234
—    Еўра — транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000007 у аддзяленні № 511/234 
—    Расійскія рублі — транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000010 у аддзяленні № 511/234
Прызначэнне плацяжу: дабрачынны ўнёсак на лячэнне Майстрэнка Анастасіі на дабрачынны рахунак Майстрэнка Анатоля Іванавіча ў аддзяленні 511/234 ААТ «ААБ Беларусбанк»

Дыягназ: cінаміяльная саркома лёгкіх. Патрабуюцца сродкі для лекавання і рэабілітацыі.

Дадатковая інфармацыя аб атрымальніку сродкаў:
Хатні тэл.: 344-81-67, мабільны: (8029) 761-43-01

 

Каментаваць