Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Даследаванне: Беларусы — самыя частыя госці Кіева

Грамадзяне Беларусі апынуліся сярод лідараў па наведванні ўкраінскай сталіцы замежнікамі.

Пра гэта сведчыць даследаванне, праведзенае Цэнтрам незалежных сацыялагічных даследаванняў «Амега» па замове Упраўлення турызму Дэпартамента эканомікі і інвестыцыі мэрыі Кіева.

Візуальная інфармацыя пра вынікі даследавання размешчана на старонцы Visit Kyiv ў сацсетцы Facebook. У ёй Беларусь знаходзіцца на першым месцы сярод краін, турысты з якіх найбольш часта наведваюць Кіеў. Таксама ў лідэрах па ліку гасцей ўкраінскай сталіцы грамадзяне Польшчы, Турцыі, Германіі, Ізраіля і Кітая. Больш падрабязная інфармацыя аб колькасці замежных турыстаў у Кіеве пакуль не прыведзена.

У цэлым сярод кіеўскіх візіцёраў пераважаюць госці з Еўропы (45,4%) і Азіі (43,2%).

Часцей за ўсё ў Кіеў прыязджаюць з-за мяжы дзеля турыстычных падарожжаў (48,6%), дзелавых сустрэч (35,1%), наведвання сяброў, сваякоў і знаёмых (28,2%).

Часцей за ўсё замежнікі пра Кіеў, як турыстычны горад, даведваюцца з інтэрнэту (37%) і ад сяброў і знаёмых (23,8%).

Большасць турыстаў едзе ў Кіеў на тэрмін ад 4 да 6 дзён (46,1%). Пры гэтым 93,6% замежных гасцей адчуваюць сябе ў Кіеве бяспечна.

Самымі прывабнымі лакацыямі для турыстаў з'яўляюцца помнікі гісторыі і архітэктуры, а таксама музеі, выставы і рэлігійна-культурныя аб'екты.

У сярэднім турысты ацанілі гасціннасць кіяўлян, сэрвіс у турыстычных лакацыях, абслугоўванне ў гатэлях на 4,2 балы з 5 магчымых. На 3,8 ацэньваецца сэрвіс у кафэ і рэстаранах, зручнасць транспартнай інфраструктуры горада, а таксама чысціня і парадак на вуліцах.


Паводле thinktanks.by

Каментаваць