Даследчык Уладзімер Роўда прэзентаваў падручнік “Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь”

У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце прайшла ўрачыстая прэзентацыя новай кнігі Уладзімера Роўды. Гэтым разам бадай што самы знакаміты беларускі палітолаг прысвяціў свой аналіз палітычнай сістэме Беларусі. Кніга выйшла ў выдавецтве ЕГУ пры падтрымцы нямецкага фонду Конрада Адэнаўэра.

У імпрэзе, якая прайшла ў навучальным корпусе ЕГУ, прыняла ўдзел каля 100 студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта. Напачатку сваімі ўражаннямі дзяліўся сам Уладзімер Роўда, пасля слова бралі ягоныя калегі ды вучні, а напрыканцы кожны ахвотны атрымаў у падарунак кнігу з асабістым аўтографам аўтара.

Паводле Роўды, калі яму паведамілі ў выдавецтве, што ён можа сам распараджацца накладам кнігі — а гэта 400 асобнікаў — першай ягонай ідэяй было стаць і прадаваць кнігі ля Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі — маўляў, там ягоны аналіз патрэбней за ўсё.

У выніку ж даследчык супольна з выдавецтвам вырашылі распаўсюджваць кнігі сярод студэнтаў-палітолагаў і дасылаць іх у беларускія бібліятэкі. Дарэчы, як заўважыла супрацоўніца выдавецтва, не ўсе дасланыя кнігі Роўды прысутнічаюць у бібліятэках. Гэтак, нядаўна аўтар выдаў 3 часткі кнігі “Параўнаўчая палітыка, трэцяя кніга была цалкам прысвечаная Беларусі — і гэтай кнігі чамусьці няма ў многіх беларускіх бібліятэках.

Уладзімер Роўда на прэзентацыі абвясціў ідэю наступнай сваёй кнігі — змены палітычных рэжымаў.

Паводле radyjo.net

Каментаваць