Дэманстрацыя неагрэсіўнасці

Прадстаўнікі «Грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» і шэрагу арганізацый, якія змагаюцца за чысціню навакольнага асяроддзя — Беларускай партыі «зялёныя», «Экадому», «Экасферы», «Інстытута гуманізацыі экалагічных тэхналогій», — былі запрошаны для маніторынгу экалагічнага руху ў Германіі пры правядзенні акцыі «Кастар–2010».

Прадстаўнікі «Грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» і шэрагу арганізацый, якія змагаюцца за чысціню навакольнага асяроддзя — Беларускай партыі «зялёныя», «Экадому», «Экасферы», «Інстытута гуманізацыі экалагічных тэхналогій», — былі запрошаны для маніторынгу экалагічнага руху ў Германіі пры правядзенні акцыі «Кастар–2010».

Маштабы пратэсту ўражваюць. І гэта пры тым, што акцыя праводзіцца ў маланаселенай сельскай мясцовасці. У каменных джунглях цэнтра Мінска для ізаляцыі дэманстрантаў уладам патрэбна ў 100 разоў менш сіл, чым на прасторнай ускраіне. Я ўжо не кажу пра чыстае поле і лясы, на якіх праходзіць акцыя «Кастар». Нямецкія ўлады вымушаны прыцягваць многія тысячы паліцэйскіх.

Ужо з гэтага моманту пачынаецца прынцыповае адрозненне ў дзеяннях сілавых структур. Беларускі рэжым кідае супраць народа міліцыю і войскі з мэтай разагнаць незадаволеных, якія сабраліся больш чым утрох.

Нямецкія ўлады накіроўваюць праваахоўныя сілы для забеспячэння бяспекі праходжання калоны з ядзерным «попелам». Калі б пратэстанты стаялі на ўзбочыне і крычалі антыўрадавыя лозунгі — іх ніхто б не чапаў.

Але немцы кладуцца пад колы чыгуначнага саставу і аўтамабільнай калоны з радыеактыўнымі адыходамі. Больш за тое, выграбаюць камяні паміж чыгуначных шпал, робяць падкопы пад аўтамабільную дарогу.

Праваахоўныя сілы Германіі вымушаны абкружаць месцы раскопак, расцягваць людзей з чыгуначных шляхоў і аўтамабільных дарог. Расказваюць, што ў цемры і ў адсутнасць прэсы нямецкія паліцыянты актыўна ўжываюць дубінкі. Але мне прысутнічаць пры гэтым не давялося.

Магу засведчыць іншае: на месцы падкопу пад аўтадарогу, я забраўся на трактар, каб лепш усё разгледзець. Нямецкі паліцыянт папрасіў усіх, акрамя прэсы, трактар вызваліць. Паколькі акрэдытацыі на акцыю «Кастар» у мяне не было, я таксама быў вымушаны падпарадкавацца. Пры гэтым паліцыянт дапамог мне спусціцца. А іншы вартавы парадку, які бачыў мае спробы сфатаграфаваць падкоп праз паліцэйскі ланцуг, адсунуўся, каб у мяне атрымаўся лепшы кадр.

Пры гэтым паліцыянты ўсміхаліся, не перашкаджалі здымкам, адказвалі на пытанні. У тым ліку і тлумачылі сітуацыі на абкружанай імі тэрыторыі.

І пратэстанты і паліцыя рухаліся крокамі, павольна — бо калі бегчы, у тым угледзяць агрэсію. Падчас санкцыянаванай на 6 лістапада акцыі здарылася сутычка, калі ў паліцыю паляцелі бутэлькі. Я не быў відавочцам, але, па аповядах, канфлікт спракавала паліцыя, якая не вядома чаму пачала перасоўвацца хуткім крокам.

Нямецкія паліцыянты не адбіраюць у пратэстуючых плакаты, не зрываюць вывешаных лозунгаў.

Валеры Шчукін

Каментаваць