Дэпартавалі яшчэ трох назіральнікаў

Тром затрыманым 6 мая праваабаронцам Міжнароднай назіральнай місіі прадпісана пакінуць Беларусь. За апошнія два месяцы з краіны былі дэпартаваны яшчэ сямёра яе прадстаўнікоў.


А 9-й вечара трое расійскіх праваабаронцаў былі звезены ў Савецкае РУУС Мінска. Разам з імі туды быў дастаўлены і супрацоўнік Цэнтра прававой трансфармацыі, грамадзянін Беларусі Міхаіл Мацкевіч.



Тром затрыманым 6 мая праваабаронцам Міжнароднай назіральнай місіі прадпісана пакінуць Беларусь. За апошнія два месяцы з краіны былі дэпартаваны яшчэ сямёра яе прадстаўнікоў.


А 9-й вечара трое расійскіх праваабаронцаў былі звезены ў Савецкае РУУС Мінска. Разам з імі туды быў дастаўлены і супрацоўнік Цэнтра прававой трансфармацыі, грамадзянін Беларусі Міхаіл Мацкевіч.


Грамадзянкі Расіі Любоў Захарава, Кацярына Карасцялёва і Ірына Пайкачова былі затрыманы ў кватэры па вуліцы Чырвонай. Супрацоўнікі аддзела па грамадзянству і міграцыі Савецкага РУУС былі не ў форме і без ордэра на пранікненне ў памяшканне. У кватэры адключылі інтэрнэт і электраэнергію. Асобы ў цывільным пагражалі ўзламаць замок дрылём.


Аб здарэнні, як паведаміла місія, была аператыўна праінфармаваная расійская амбасада. Супрацоўнікі міліцыі сцвярджалі па тэлефоне, што ніякага затрымання не было. А расіянкі проста запрошаны ў РУУС “для размовы. Яе, як стала вядома, праводзіў старшы лейтэнант А. Буткевіч.


Беларуса Міхаіла Мацкевіча адпусцілі з міліцыі каля 22.30, а Любоў Захараву, Кацярыну Карасцялёву і Ірыну Пайкачову — апоўначы. Расіянкам паведамілі, што яны ўнесены ў “спіс неўязных і загадалі пакінуць Беларусь.


Такім чынам, цягам двух месяцаў з Беларусі дэпартавалі 10 прадстаўнікоў Міжнароднай назіральнай місіі. Сямёра расіян — акрамя трох апошніх, гэта кіраўнік місіі Андрэй Юраў, а таксама Іван Кандраценка, Вікторыя Громава і Аляксандр Мнацаканян. І трое украінцаў — Максім Кіцюк, Марына Цапок і Міхаіл Каменеў.


Як паведамілі ў місіі, Любоў Захарава, Кацярына Карасцялёва і Ірына Пайкачова прыбылі на днях у Мінск для назірання за ходам судовых працэсаў па справе 19 снежня. І з мэтай інфармацыйнага асвятлення разгляду гэтых судовых справаў. Двое з іх — Любоў Захарава і Ірына Пайкачова — былі сярод тых, каго затрымалі 4 мая ў офісе праваабарончага цэнтра “Вясна.


Міліцыянты ў той дзень сарвалі прэзентацыю даклада аб падзеях 19 снежня спецыяльнага дакладчыка Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Тады праз некалькі гадзінаў Любоў Захараву і Ірына Пайкачову проста адпусцілі з міліцыі, а іх калег Вікторыю Громаву і Аляксандра Мнацаканяна дэпартавалі.


 

Каментаваць