Дэпартаваны пяты праваабаронца

Прадстаўніку Міжнароднай назіральнай місіі Івану Кандраценку міграцыйная служба загадала пакінуць Беларусь на працягу 24 гадзінаў. Ён стаў пятым праваабаронцам місіі, дэпартаваным з краіны за апошнія два месяцы.

Івана Кандраценку затрымалі 28 красавіка ў судзе Кастрычнікага раёна Мінска. Ён прысутнічаў на працэсе над удзельнікамі акцыі 19 снежня. Там разглядаецца крымінальная справа Уладзіміра Хамічэнкі, Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава, якія абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 ч.2 КК).

Як паведамілі ў місіі, затрыманне адбылося каля 13.30 падчас судовага перапынку. Да Івана падышлі некалькі чалавек у штацкім, праверылі дакументы і адвезлі ў Маскоўскае РУУС. Пры гэтым на выхадзе з залі суда яго спынілі і пыталіся, здымаючы на камеру, пра мэты прыбыцця ў Беларусь.

У міліцыі ў праваабаронцы забралі тэлефоны і пашпарт. Сказалі, што правяраюць дакумент на “сапраўднасць. Яго пратрымалі да шасці гадзінаў вечара. І ўручылі паведамленне міграцыйнай службы з прадпісаннем пакінуць тэрыторыю Беларусі на працягу 24 гадзінаў.

Першы назіральнікі місіі, украінец Максім Кіцюк, быў дэпартаваны 9 сакавіка. Праз тыдзень з Беларусі выдварылі кіраўніка місіі, расіяніна Андрэя Юрава. А 20 і 21 красавіка дэпартавалі ўкраінскіх праваабаронцаў Марыну Цапок і Міхаіла Каменева.

Валянцін Гефтэр, прадстаўнік Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусі, сябра Рады пры прэзідэнце Расіі па садзейнічанні развіццю інстытутаў грамадзянскай супольнасці і правах чалавека, адзначыў:

“Івана Кандраценку затрымалі ў той момант, калі ён ажыццяўляў праваабарончы маніторынг у судзе. Тым самым Беларусь працягвае дэманстраваць грэбаванне сваімі міжнароднымі абавязацельствамі ў межах АБСЕ і ААН, якія яна прыняла і пагадзілася з міжнародным кантролем за сітуацыяй з правамі чалавека на сваёй тэрыторыі. У гэтым кантэксце любыя выдварэнні і забароны на ўезд недапушчальныя. Асабліва цынічна гэта выглядае ў адносінах да грамадзянаў Расіі, з якой у Беларусі заключана дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

У адказ на выдварэнні праваабаронцаў краіны-удзельніцы Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі распачалі грамадскую кампанію “За адкрыты ўезд у Беларусь.

Існаванне “спісаў неўязных у Беларусі, як зазначыла Міжнародная назіральная місія, ужо выклікала асуджэнне з боку знешнепалітычных ведамстваў розных краін. Перш за ўсё Украіны і Расіі, грамадзяне якіх карыстаюцца правам бязвізавага ўезда ў краіну.

“Праз ноты і каментары высокапастаўленых дыпламатаў, абедзве суседнія дзяржавы далі зразумець, што іх крайне непакоіць магчымасць існавання “спісаў неўязных, а таксама беспрычыннае выдварэнне праваабаронцаў. Нягледзячы на адсутнасць афіцыйнага адказу з прызнаннем існавання дадзеных спісаў, улады Беларусі працягваюць гэтую заганную практыку. Ігнаруючы звароты праваабарончых арганізацый і ноты міністэрстваў замежных справаў, — падкрэсліла ў сваім рэлізе Міжнародная назіральная місія.

Каментаваць