Дэпутатаў — да адказу

Грамадзянская кампанія “Наш дом праводзіць кампанію “Дэпутатаў — да адказу.

“У Беларусі каля 25 000 дэпутатаў рознага ўзроўню, — адзначаюць ініцыятары кампаніі. — Кожны з іх упаўнаважаны ўдзельнічаць у ажыццяўленні дзяржаўнай улады і ў сілу гэтага абавязаны памятаць, што, у адпаведнасці з Канстытуцыяй: “Дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, стрымліваюць і ўраўнаважваюць адзін аднаго.

Практыка, аднак, сведчыць пра тое, што прадстаўнікі народа з'яўляюцца нямымі і бяспраўнымі прыдаткамі выканаўчай вертыкалі ўлады. Гэта выяўляецца ў зацятым нежаданні дэпутацкага корпуса перыядычна (але не радзей двух разоў на год!) рабіць справаздачы перад выбарцамі пра сваю дзейнасць і выкананне перадвыбарнай праграмы, пра працу Савета і яго органаў, у склад якіх ён абраны ці ўваходзіць па пасадзе.
Большасць грамадзян памылкова мяркуюць, што дэпутаты, асабліва мясцовых Саветаў, бяспраўныя і бездапаможныя. Але прычына бяссілля прадстаўнікоў народа крыецца ў тым, што яны не выкарыстоўваюць для абароны нашых правоў і законных інтарэсаў шырокія магчымасці, якія прадстаўляюцца ім законам!

Задача бестэрміновай кампаніі "Наш Дом" — дэпутатаў да адказу!" прымусіць дэпутацкі корпус узгадаць пра іх абавязак перад краінай і выбарцамі, і прымусіць яго працаваць на выгоду выбарцаў.

“Наш Дом заклікае ўсіх неабыякавых далучацца да акцыі.

Паводле nash-dom.info
 
Каментаваць