Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Дэвальвацыя эфекту не дала

Дэвальвацыя рубля не прынесла чаканага эфекту, заявіў старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Фелікс Чарняўскі 10 сакавіка на пасяджэнні Рэспубліканскага савета дырэктараў Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі.

Паводле слоў Ф. Чарняўскага, меркавалася, што пасля 20-працэнтнай дэвальвацыі патаннее прадукцыя на знешніх рынках «і мы зможам адразу яе прадаць, але гэтага не адбылося».

Эксперт адзначыў скарачэнне ў студзені аб’ёмаў экспарту, пры гэтым «імпарт скараціўся ў меншай ступені». «Нам неабходна актыўна працаваць па прасоўванні тавараў на знешнія рынкі, ствараць гандлёвыя дамы, сеткі дылераў», — сказаў старшыня АББ. Паводле яго меркавання, «стройнай сістэмы знешняга маркетынгу» пакуль няма.

Чарняўскі лічыць неабходным пасылаць студэнтаў на вучобу за мяжу, праводзіць аналіз знешніх рынкаў, актывізаваць працу дыпламатычных службаў і адначасова стымуляваць унутраны попыт. «Менавіта прадпрыемствам, здольным рэалізоўваць сваю прадукцыю, трэба выдаваць крэдыты», — падкрэсліў банкір, адзначыўшы, што «сёння танных крэдытаў не будзе».
 
Каментаваць