Дыпламаты Еўрасаюза наведалі Курапаты

3 лістапада кіраўнікі дыпмісій краін ЕС у Мінску наведалі ўрочышча Курапаты, месца масавага забойства і пахавання ахвяр сталінскага тэрору.

Для дыпламатаў ЕС ужо стала традыцыяй наведваць урочышча з нагоды Дзядоў, Дня памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў таталітарнага рэжыму.

Дыпламаты ўсклалі кветкі на пагорку каля каменю, якім пазначана месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла, які ўвекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы людзей, забітых і пахаваных тут.

 Паводле інфармацыі Delegation of the European Union to Belarus

Каментаваць