Дыпмісіі ўшанавалі памяць ахвяраў выбуху ў мінскім метро

Выконваючыя абавязкі кіраўнікоў пасольстваў краін Еўрасаюза, ЗША і прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ўсклалі кветкі да памятнага знаку каля станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Цырымонія доўжылася каля пяці хвілін, дыпламаты ўстрымаліся ад каментароў і публічных заяў.

Цяпер у Мінску ў пасольствах няма ніводнага амбасадара краін Еўрасаюза. Усе кіраўнікі пасольстваў пакінулі Беларусь напрыканцы лютага – пачатку сакавіка пасля дыпламатычнага канфлікту паміж Мінскам і Брусэлем. Пасля лютаўскага рашэння Савета міністраў ЕС пашырыць візавыя і эканамічныя санкцыі супраць прыватных асоб і некаторых прадпрыемстваў Беларусі беларускія ўлады ў рэкамендавалі кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС Майры Моры і амбасадару Польшчы Лешаку Шарэпку выехаць у свае краіны для кансультацый. На знак салідарнасці фактычна высланымі дыпламатамі з Беларусі з'ехалі ўсе еўрапейскія паслы.
 
Фота БелаПАН

Каментаваць