Для аховы крамы "Практык" у Бабруйску ўсе людзі — злодзеі (відэа)

Ахова крамы "Практык", што ў Бабруйску аднеслася да нашага чытача Васіля Казлова як да патэнцыйнага злодзея. Яны спрабавалі не прапусціць яго ў краму, патрабавалі прадаставіць для нагляду заплечнік. Толькі пасля таго, як Васіль пачаў здымку, яму дазволілі ўвайсці ў гандлёвую залу. Хлопец зрабіў неабходныя пакупкі (фота чэка), але больш у гэту краму ніколі не пойдзе.



Абмеркаванне:

  • Дзмітрый
  • 2014-07-06 23:42:16
Ахоўнік не мае права праводзіць дагляд асабістых рэчаў пакупніка. Ён можа пры наяўнасці пэўных перадумоў (здзяйсненне пакупніком замахаў на маёмасць крамы; ўказанне відавочцам на замах, паказанне
тэхнічных сродкаў і сістэм назірання, якія сведчаць аб замаху на маёмасць) толькі прапанаваць чалавеку добраахвотна паказаць сумку. Калі пакупнік супраць - ахоўнік мае права выклікаць міліцыю. У
выпадку Васіля Казлова, наведвальніку яшчэ ды ўваходу ў гандлёвую залу кажуць пра тое, што на выхадзе ён павінен паказаць да агляду заплечнік. Гэтыя патрабаванні неправамоцныя.
  • Алег
  • 2014-07-07 14:32:42
А калі ў нашай краіне супраць простых людзей дзейнічалі па закону...

Каментаваць