Для ўладаў Бабруйску помнік Леніну такі ж небяспечны, як ядзерны аб’ект

Пра гэта заявіла “Новаму часу” жыхарка гораду Бабруйск Любоў Санкевіч.



Помнік Леніну ў бабруйску


Яна нагадала, што 1 красавіка судзя суду Бабруйскага раёну і горада Бабруйск Віялета Закржэўская правяла папярэдняе пасяджэнне па разгляду скаргі пенсіянерак Валянціны Каваленкі і Любоў Санкевіч, якія абараняюць у судзе сваё права на правядзенне пікетавання. Акрамя прадстаўнікоў Бабруйскага гарвыканкаму ў пасяджэнні ўдзельнічала старэйшая памочніца пракурора Бабруйска Алеся Леўшунова.

Жанчыны меркавалі правесці акцыю 15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, каб прыцягнуць увагу грамадства да парушэння грамадзянскіх правоў заяўніц і вырашыць набалелую праблему адпісак з дзяржаўных структураў і ад дэпутатаў парламенту на свае скаргі і скаргі сваякоў. А паколькі чыноўнікі і парламентарыі праігнаравалі інтарэсы людзей, жанчыны збіраліся выйсці на пікетаванне з плакатамі: “У Канстытуцыі  правы і свабоды на паперы, а нам яны патрэбныя ў жыцці!” , “Чыноўнікі  кіруюцца не  Канстытуцыяй, а паняццямі”,  “Чыноўнікі і дэпутаты схаваліся ад народа за плотам адпісак”.

9 красавіка адбылося асноўнае пасяджэнне суду па рагляду скаргі заяўніц, на якім апроч чыноў з Бабруйскага гарвыканкаму і пракуратуры удзельнічаў прадстаўнік мясцовага УВД Сяргей Будзько. Любоў Санкевіч падкрэсліла, што яны з Валянцінай Каваленка у чацвёрты раз запар (!) вымушаныя былі сысці з залы судовых пасяджэнняў, бо суддзя Віялета Закржэўская не дапусціла ў працэс прадстаўніка заяўніц (раней — 27 студзеня, 3 лютага і 1 сакавіка гэта ўжо рабілі суддзі Марына Шэлягіна і Віялета Закржэўская), нягледзячы на тое, што суду былі перададзеныя натарыяльна засведчаныя даверанасці.

Апроч таго, пенсіянерка звярнула ўвагу на тое, што на абгрунтааныя і пацверджаныя нормамі заканадаўства адводы суду і хадайніцтва аб допуску ў працэс прадстаўніка заяўніц мясцовыя чыны адказвалі аднолькава, коратка і нематывавана: “неабгрунтавана” і “нязгодны”. 

Зазначым, што жанчыны вядуць другі судовы працэс па адмове ў праве на пікетаванне. Пад час першага суду, які адбыўся на пачатку года, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мікола Балюк адмову заяўнікам у акцыі матываваў тым, што ў дзень меркаванага пікетавання ў Бабруйску была тэмпература паветра —26,5 градусы па Цэльсію, хось насмарэч у гэты дзень тэрмомэтр паказваў усяго толькі —9 градусаў. “На гэты ж раз Мікола Балюк матываваў адмову мясцовых уладаў тым, што пікетаванне запланавана каля помніку Леніну, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Трэба мець на ўвазе, што гэты помнік знаходзіца на адлегласці каля 300 ад запланаванага месца акцыі. Згодна ж артыкулу 9 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”,  правядзенне масавых мерапрыемстваў аніяк не звязана з месцазнаходжаннем гісторыка-культурных каштоўнасцяў і не дапускаецца на адлегласці менш за 100 метраў ад месцаў захавання выбуховых рэчываў і менш за 300 метраў — ад ядзерных аб’ектаў. Аднак па логіцы мясцовых чыноў помнік Леніну такі ж небяспечны для грамадзянаў, як і ядзерныя аб’екты, — сказала Любоў Санкевіч.

.       

Раніцай 10 красавіка жанчыны паспрабавалі даведацца пра рашэнне суду, але атрымалі адмову. Намеснік старшыні суду па грамадзянскіх справах Таццяна Карапецян паабяцала, што з судовай пастановай заяўніцы пазнаёмяцца 11 красавіка а 14.00. Разам з тым, Любоў Санкевіч выказала ўпэўненасць у тым, што суд падтрымае пазіцыю чыноў, а не грамадзян.

Дарэчы, пасля таго, як гарадскія ўлады у чарговы раз адмовілі заяўніцам у правядзенні 28 сакавіка пікетавання ў цэнтры Бабруйску, Любоў Санкевіч і Валянціна Каваленка 31 сакавіка абскардзілі ў судзе і гэтую адмову. Разам з тым, жанчыны 9 красавіка накіравалі новую заяўку на правядзенне 2 траўня  пікетавання ў цэнтры горада. Гэта ўжо чацвёртая з 25 лістападу 2013 г. заяўка пенсіянерак на акцыю. 

Абмеркаванне:

  • Санкевич Любовь
  • 2014-04-10 23:06:37
Я уже прошла все суды в Беларуси с 2001г. и очень хорошо видела как выносит судья решения! В 2001г. у меня не было знакомого такого как Тамара Евсеевна Сергей, не с кем было посоветоваться. Потому
что даже адвокат отказался вести моё дело, потому что знала какое будет вынесено решение. В настоящее время мне понятны слова судьи Голуб произнесённые ею при подаче мной искового заявления:
"Кто ты такая?" "Против кого ты пошла?" "Кому ты объявила войну?" А я ей ответила, что надеюсь на соблюдения закона в суде! Но видно в Беларуских судах
главенствуют не законы а "понятия" исходящие отвластей, всех мастей.
  • беларус
  • 2014-04-11 00:05:30
Чаще надо СМИ освещать работу судов. Страна должна знать своих "героев". При таком "правосудии" дождуться власти "майдана" с люстрацией и судей и
прочих "прикорытников"
  • александр
  • 2014-04-10 23:10:28
Интересно почему чиновники так бояться, что две пенсионерки постоят с плакатом "Чиновники и депутаты схавалися ад народа ?" Лютую стужу выдумали, мол жалко женщин, замерзнут. Теперь.
памятник рядом стоит (300 метров). Что боятся, что Ленин плакаты прочитает ? Три юриста (юрист горисполкома, прокурор, майор МВД) присутствовали на суде от горисполкома. Но двум бабушкам,
попросившим, что бы их гражданскую позицию грамотным юридическим языком, озвучил их представитель имеющий доверенность, категорически отказали. Достойную смену воспитал себе В.О.Сукало.
  • Коваленко
  • 2014-04-10 23:48:27
Я знала, что в судах законы не особо применяются, но что бы открыто заявлять, что статьи Конституции Республики Беларусь, не является основным Законом для суда, даже для меня было неожиданно. Теперь
я понимаю о чём говорит Валентин Сукало ; " мы каждое дело пропускаем через себя, через своё сердце", что похоже и делают судьи, а народу не надо их сердце и их понятия, народу надо
правосудие на основе Конституции.
  • Я
  • 2014-04-11 10:31:05
Перамогi Вам жанчыны!

Каментаваць