Для Мясніковіча падлогу мылі спіртам

Старшыня Савета міністраў прыязджаў на светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно. Тут 27 студзеня праходзіла нарада па пытаннях перааснашчэння прадпрыемстваў канцэрна “Белнафтахім. Работнікам “Хімвалакна візіт запомніўся іншымі акалічнасцямі.

Міхаіл Мясніковіч непасрэдна на вытворчасці правёў хвілін сорак, — распавёў адзін з работнікаў. — У гэты час нам усім строга забаранілі выходзіць куды-небудзь на бачнае месца. Сказалі, што можам патрапіць на фота ці відэа не ў тым спецадзенні.

Не абышлося без дзіўнага навядзення парадку, адзначаюць відавочцы: “Каля завода штучнага валакна (адно са структурных падраздзяленняў "Хімвалакна") працаўнікоў начной змены выгналі на вуліцу pазграбаць снег па праходу і складваць у акуратныя бардзюрчыкі.

Дзеля чысціні не пашкадавалі тэхнічнага спірту, які выкарыстоўваецца ў тэхналагічным працэсе. У цэху нетканых матэрыялаў спіртам мылі бетонную падлогу, каб выдаліць плямы.

10 студзеня рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно было ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. Чакаецца, што змена формы ўласнасці дазволіць прыцягнуць новыя інвестыцыі і надасць развіццю прадпрыемства больш дынамізму.

Паводле сайта “Беларускія рэгіянальныя навіны

Каментаваць