Добраўпарадкаванне могілак у Слуцку. Не абышлося без пацярпелых.

1 кастрычніка 2011 года ў Слуцку грамадская кампанія “Наш Дом ініцыявала добраўпарадкаванне старых могілак у цэнтры горада, якія знаходзяцца ў занядбаным стане. Але добрыя намеры случчакоў мелі нечаканыя і непрыемныя наступствы.

(На здымку: Грамадская дзяячка Зінаіда Цімошык)



1 кастрычніка 2011 года ў Слуцку грамадская кампанія “Наш Дом ініцыявала добраўпарадкаванне старых могілак у цэнтры горада, якія знаходзяцца ў занядбаным стане. Але добрыя намеры случчакоў мелі нечаканыя і непрыемныя наступствы.

(На здымку: Грамадская дзяячка Зінаіда Цімошык)


На талаку сабралася каля 20 актывістаў, якія папярэдне разаслалі прыватныя запрашэнні кожнаму дэпутату мясцовых саветаў з просьбай дапамагчы ў добраўпарадкаванні могілак. Вядома, што менавіта “народныя абраннікі павінны адсочваць працу жыллёва-камунальных службаў горада.

Кожнаму дэпутату была падрыхтавана іменная рыдлёўка. Але замест мясцовых уладаў ці работнікаў ЖКГ на месца правядзенне талакі прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, невядомыя назіральнікі ў цывільным, работнік па ідэалогіі. Міліцыянты пачалі зрываць з рыдлёвак таблічкі з імёнамі дэпутатаў, а трактар для вывазу смецця праехаўся па інвентары, падрыхтаваным удзельнікамі акцыі. Праваабаронца і былы дэпутат Вярхоўнага савету ХІІІ склікання Валерый Шчукін ледзь не патрапіў пад колы тэхнікі: ён упэўнены, што кіроўца свядома спрабаваў яго пакалечыць. Шчукіна, як і актывістку Крысціну Шацікаву,  падчас акцыі шматразова намагаліся затрымаць.

Сярод пацярпелых аказалася і журналістка “Белсату: рыдлёўка, якая адскочыла з-пад колаў трактара, трапіла дзяўчыне па галаве, у выніку спатрэбілася неадкладная дапамога. Журналістку даставілі ў лякарню.

Але, нягледзячы на правакацыі з боку міліцыі і работнікаў ЖЭСу, дэмакратычныя энтузіясты прыбралі частку гарадскога некропаля. 

Расколатая вандаламі пліта Люцыны Орды

Валерый Шчукін з рыдлёўкамі для дэпутатаў

Міліцыя расправілася з інвентаром



Грамадская актывістка случчанка Зінаіда Цімошык распавяла: “Могілкі знаходзяцца ў такім занядбаным стане, што да некаторых магіл немагчыма патрапіць без сякеры, трэба прасякаць дарогу праз хмызняк. Гэта ўлюбёнае месца для мясцовых выпівохаў, якія выкарыстоўваюць магілы нашых знакамітых землякоў у якасці піцейных бараў. Пластыкавымі бутэлькамі засыпаны пахаванні і слуцкіх паўстанцаў, і брацкія магілы салдат Другой сусветнай вайны. Вандалы і шукальнікі скарбаў, карыстаючыся тым, што могілкі не ахоўваюцца, цягам многіх гадоў разбураюць старыя, шыкоўныя надмагіллі. Шкада, што ініцыятыву прывесці ў нармальны стан пахаванні нашых продкаў не падтрымалі мясцовыя ўлады, праігнаравалі дэпутаты, а супрацоўнікі міліцыі чынілі перашкоды. Гэта паказчык сучаснага стану нашага грамадства. Вялікі некропаль у цэнтры Слуцку мае багатую гісторыю,  працягвае З. Цімошык.  Першыя пахаванні адносяцца да XVІІ стагоддзя. Тут знаходзяцца магілы беларускага паэта-дэмакрата, удзельніка паўстання Кастуся Каліноўскага (18631864) Альгерда Абуховіча, нявесткі знакамітага мастака, кампазітара Напалеона Орды – Люцыны. Пахаваны тут і святары, і выкладчыкі гімназіі, чыноўнікі горада. Некаторыя старыя надмагіллі з’яўляюцца шыкоўнымі ўзорамі мастацтва.
 

Каментаваць