«Дом на скале» аштрафавалі

Суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Ірына Цяплова 11 мая аштрафавала на чатыры базавыя велічыні індывідуальнага прадпрымальніка, сябра міжнароднай грамадскай арганізацыі «Дом на скале» Людмілу Бацюк за незаконную рэлігійную дзейнасць.

Людміла Бацюк лічыць такое рашэнне незаконным, паколькі яна як вернік пазбаўляецца права аказання маральнай дапамогі людзям, якія пакутуюць ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці.

Паводле яе слоў, рашэнне суда супярэчыць словам Аляксандра Лукашэнкі ў пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ад 23 красавіка гэтага года: «Мы разлічваем на дапамогу і падтрымку ўсіх канфесій ва ўмацаванні сям’і і выхаванні маладога пакалення, у сферы дабрачыннасці, сацыяльнага служэння, прадухілення п’янства, гвалту і духоўнай дэградацыі».

Бацюк мае намер абскардзіць у Магілёўскім абласным судзе рашэнне І. Цяпловай. Акрамя таго, яна збіраецца абскардзіць у органах юстыцыі дзеянне суддзі, якая, паводле яе слоў, прыняла рашэнне па справе, не пакідаючы залу судовых пасяджэнняў.

Юрыст Дзіна Шаўцова адзначыла, што суддзя І. Цяплова прыняла сваё рашэнне на падставе часткі 1 артыкула 9.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Аднак, як лічыць юрыст, ужыванне мер адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжаных частай 1 артыкула 9.9 КоАП за дзейнасць, звязаную з распаўсюджваннем рэлігійных перакананняў, супярэчыць артыкулу 31 Канстытуцыі, які гарантуе грамадзянам права на свабоду сумлення і рэлігіі, а таксама артыкулу 18 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Мэтай дзейнасці арганізацыі «Дом на скале» з’яўляецца «аказанне сацыяльных паслуг насельніцтву, асвета моладзі ў галіне сексуальных і шлюбных адносін, супрацьдзеянні пазашлюбным і дашлюбным сувязям».

БелаПАН

Каментаваць