Драма на паляванні

За бяскрыўдную навуковую працу ў Дзяржаўнай прыродаахоўнай установе “Заказнік рэспубліканскага значэння “Выганашчанскае выпускнік біяфака БДУ праз некалькі месяцаў пасля размеркавання расплаціўся агнястрэльным раненнем. І асэнсаваннем таго, што дзе прырода, там і браканьеры, а дзе браканьеры, там і зброя.

Як гэта было



За бяскрыўдную навуковую працу ў Дзяржаўнай прыродаахоўнай установе “Заказнік рэспубліканскага значэння “Выганашчанскае выпускнік біяфака БДУ праз некалькі месяцаў пасля размеркавання расплаціўся агнястрэльным раненнем. І асэнсаваннем таго, што дзе прырода, там і браканьеры, а дзе браканьеры, там і зброя.

Як гэта было

Вечарам 22 снежня ў наваколлях вёскі Выганашчы (Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) з агнястрэльнай зброі быў цяжка паранены Мікалай Верабей. Мікалай скончыў біялагічны факультэт БДУ летам 2010 года, кафедру экалогіі і методыкі выкладання біялогіі. У жніўні мінулага года прыехаў на працоўнае месца ў якасці вядучага спецыяліста ДПУ “Заказнік рэспубліканскага значэння “Выганашчанскае.

Знаёмыя расказваюць, што хлопец хацеў практычнай працы, каб быць бліжэй да прыроды. Да ўсяго ў яго было захапленне — фотапаляванне, а праца ў заказніку давала багаты матэрыял для фотасправы. Цікава, што здымкі-пераможцы фотаконкурсу грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны ў 2009 годзе Мікалай рабіў простым фотаапаратам класа “ультра-зум, чым пацвердзіў, што не толькі тэхніка вызначае якасць здымку, але і веды біялогіі, звычак птушак і звяроў.

Падчас вячэрняга абходу фотаанімаліста Мікалая Вераб’я падстрэлілі ў прысутнасці двух сведак на тэрыторыі заказніка, у якім ён працаваў. Мікалай са сваім калегам знаходзіліся ў вёсцы Выганашчы, калі пачулі стрэл. Па інструкцыях, яны мусілі высветліць, хто страляе на тэрыторыі заказніка. Зіма. Па слядах на снезе супрацоўнікі знайшлі ў 500 метрах ад дарогі аўтамабіль і сляды чалавека. Вырашылі пачакаць у старонцы. Пастаялі хвілін 40–50, пабачылі чалавека са стрэльбай. Калега Мікалая выгукнуў: “Лясная ахова, спыніцеся. Той ускінуў стрэльбу, у выніку Мікалай апынуўся на бальнічным ложку з прастрэленымі каленямі, пашкоджанымі суставамі, венамі, адстрэленым пальцам рукі. З-за вялікай страты крыві за жыццё хлопца некалькі дзён змагаліся ўрачы, было некалькі аперацый. Цяпер Мікалай Верабей знаходзіцца ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры траўматалогіі і артапедыі.

Падлоўчы, які страляў у Мікалая, быў з Белавежскай пушчы. Двое яго калегаў у гэты час знаходзіліся непадалёк у хованцы. 23 снежня ў Івацэвіцкім РАУС была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў). Падлоўчага затрымалі, а праз 72 гадзіны адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Усе адзін аднаго пакрываюць

Знаёмая Мікалая Вераб’я Таццяна (tazinka) напісала ў сваім блогу: “Як выявілася, там дзейнічае цэлая банда падлоўчых і браканьераў, усе адзін аднаго пакрываюць. Кіраўніцтва (улада) свядома наймае на працу падлоўчымі тых, хто быў асуджаны за зладзейства, браканьерства, каб тыя забяспечвалі ім суправа­джэнне на паляванні, калі тым трэба. Міліцыянты гавораць, што падлоўчы, які страляў у Мікалая, характарызуецца станоўча, не п’е, не меў праблем з законам, мае сям’ю. Інцыдэнт адбыўся ў працоўны час, калі падлоўчы выконваў службовыя абавязкі, ён мае дазвол на зброю.

Намеснік дырэктара “Белавежскай пушчы, як перадае “Еўрарадыё, сцвярджае, што ў іх не было выпадкаў, каб падлоўчыя арганізоўвалі паляванне для браканьераў або заплюшчвалі на гэта вочы. “З ліку былых браканьераў атрымліваюцца лепшыя ахоўнікі. Яны добра ведаюць і звычкі браканьераў, і звычкі звера, ведаюць месцы, дзе звычайна парушэнні адбываюцца і гэтак далей, — гаворыць службоўца.

Пакуль не думаю пра працу

Мікалай Верабей цяпер знаходзіцца ў шпіталі ў Мінску. Бліжэйшым часам да яго мусіць прыехаць следчы з Брэста, каб высвятляць акалічнасці здарэння.

— У маі мінулага года Выганашчанская паляўнічая гаспадарка была перададзеная ў апеку Белавежскай пушчы, пасля чаго супрацоўнікам заказніка фактычна забаранілі кантраляваць тэрыторыю. Былі невялікія канфлікты з-за абмежаванняў нашага руху, стала праблематычна вадзіць турыстычныя групы. Яны — землекарыстальнікі, а мы работнікі ўстановы, што знаходзіцца на іх тэрыторыі. Але вялікіх праблем не было.

— Якія ў вас прагнозы наконт таго, як вырашыцца справа?

— Пакуль следчы да мяне не прыязджаў, думаю, усё на пачатковай стадыі. Ведаю, што праводзілі следчыя эксперыменты на месцы, што займаецца гэтай справай следчы з Брэста. Гэты чалавек, персанальна гэты, мусіць несці адказнасць за тое, што адбылося.

— Гавораць, што невыпадковы чалавек вас падстрэліў, былі неаднаразовыя факты браканьерства.

— Я адсочваў навіны пра браканьерства ў гэтым рэгіёне, і ведаю, што гэтыя людзі фігуравалі ў некалькіх зводках. Я не знаёмы асабіста з падлоўчым. Так, мы яго гукнулі, ён ведаў, што там людзі. Магчыма, думаў, што адзін чалавек, і хацеў пазбавіцца ад сведкі, думаў забіць. А можа, вырашыў папалохаць і стрэліць па нагах. Там напраўду былі сляды крыві, ён параніў дзіка. Кажуць, што і тушу пазней у тым месцы знайшлі.

— То бок браканьерства мае месца ў тых мясцінах?

— Так. Мяркую, што яно пакрываецца зверху, на ўзроўні лясгасаў, паляўнічых гаспадарак. Чаму так? Ёсць спажыва, матэрыяльная зацікаўленасць, грошы.

— Як вы пачуваецеся, ці не плануеце змяніць сферу дзейнасці?

— Больш-менш. Часам, праўда, бываюць болі. Яшчэ будуць аперацыі. Дактары гавораць, што на рэабілітацыю спатрэбіцца каля года, таму я пакуль не думаю пра працу.

------------------------------------------------------------------------------------------------------


У Нарачанскім парку ў пачатку сту­дзеня падстрэлілі буйнога расійскага бізнэсмэна. З заявай аб здарэнні падчас дазволенага калектыўнага палявання на дзіка ў Мядзельскі РАУС звярнуўся старэйшы падлоўчы парку. Па словах заяўніка, адзін з паляўнічых атрымаў агнястрэльнае раненне сківіцы. Здарылася гэта раніцай 11 студзеня ў лесе паблізу вёскі Нарач.

Адзін з паляўнічых — генеральны дырэктар санкт-пецярбургскага ЗАТ “Ніка — страляў па дзіку. Аднак куля адскочыла, магчыма, ад дрэва, змяніла траекторыю і патрапіла ў сківіцу гендырэктара аднаго з філіялаў ААТ “Расійскія чыгункі.

Пацярпелага з аскепкавым пераломам ніжняй сківіцы даставілі ў мясцовую лякарню. Усё акалічнасці здарэння будуць высвятляцца падчас праверак. З месца здарэння забралі зарэгістраваную паляўнічую стрэльбу ТОЗ-34Р, 4 патрона і 14 ладункаў (гільз).


------------------------------------------------------------------------------------------------------

Парушэнняў не выяўлена

Пра тое, што ў Беларусь замежнікі ездзяць на паляванне, плацяць вялікія грошы за такі від забавы, — вядома. Супрацоўнікі прыродаахоўных арганізацый гавораць, што не заўсёды госці дзейнічаюць у межах закона.

Так, грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны прыводзіць прыклад, калі летась у ваколіцах Турава італьянскія паляўнічыя на электронны манок падзывалі качак, у той час як паляванне было дазволеная толькі на гусакоў. Сябры АПБ патэлефанавалі на “гарачую лінію Інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Інспектары паведамілі, што паляванне на левым беразе ракі Прыпяць вядзецца на арандаваных паляўнічых тэрыторыях ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі» ў рамках тура для замежных паляўнічых. Але інспектары ўсё ж прыехалі да месца здарэння, у чаўнах знайшлі муляжы качак, але забітых птушак не было. Пры тым, што было зроблена каля дзвюх соцень стрэлаў. Пасля прафілактычнай гутаркі з інспектарамі, замежныя паляўнічыя і падлоўчы ДПУ «НП «Прыпяцкі» былі адпушчаныя без пратаколаў.

Тое, што два прафесійных паляўнічых, расстраляўшы як мінімум па сто патронаў на чалавека, так і не змаглі здабыць ніводнай птушкі, з’яўляецца малаверагодным. Таму адразу ж пасля гэтага было праведзена абследаванне месца размяшчэння схованкі, з якой вялося замежныя паляванне. Ужо пры збеглым аглядзе месца былі выяўленыя тушкі свіязі. Па факце выяўлення мёртвых птушак спецыялісты АПБ, якія праводзілі агляд месца палявання, непасрэдна з месца здзяйснення парушэння паведамілі па тэлефоне ў Тураўскую міжраённую інспекцыю, зрабілі фотафіксацыю факту браканьерства, склалі адпаведны акт.

Але пазней з Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету на зварот ад АПБ прыйшоў адказ, што «дакументальнага, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, пацверджання фактаў парушэнняў Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання не выяўлена.
 

Каментаваць