“Дрэвы мітынгуюць!”

Моладзевыя актывісты “Еўрапейскай перспектывы правялі акцыю ў падтрымку мясцовых жыхароў, якія змагаюцца за захаванне Парку Дружбы народаў. Зранку, 30-га кастрычніка, у парку на дрэвах былі вывешаныя плакаты з надпісамі: “Инвесторы, дружите с парком!», «Берегите природу … от чиновников», «Чиновники нас вырубают!»  і іншыя.
 



Мэтай акцыі было прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы і выказаць пратэст чыноўнікам і інвестарам, якія хочуць высекчы ў парку больш за сотню дрэваў.

Дзяніс Кобрусеў: “ Апошнім часам у Мінску пачасціліся выпадкі знішчэння зялёных зонаў дзеля камэрцыйнага будаўніцтва. Гэта робіцца насупраць меркаванню мясцовых жыхароў ,а часта і пад пратэсты грамадскасці. Зялёныя зоны, якіх застаецца ўсё менш, не павінны быць аб’ектам для будаўніцтва, а мусяць захоўвацца дзеля спрыяльнай экалогіі і ўстойлівага развіцця горада.

Каментаваць