Другасныя ахвяры

У сваім артыкуле Павел Якубовіч абвясціў, што ледзьве не ён “адкрыў Курапаты і што ўлада разглядае сёння Курапаты не як кропку процістаяння, а як магчымасць агульнанацыянальнага прымірэння.

Пры гэтым, як можна зразумець з кантэксту, разглядаецца магчымасць прымірэння па злачынствах 1917–2009 гадоў (уключэнне Андрэя Клімава ў склад удзельнікаў “круглага стала таму сведчанне).

У сваім артыкуле Павел Якубовіч абвясціў, што ледзьве не ён “адкрыў Курапаты і што ўлада разглядае сёння Курапаты не як кропку процістаяння, а як магчымасць агульнанацыянальнага прымірэння.

Пры гэтым, як можна зразумець з кантэксту, разглядаецца магчымасць прымірэння па злачынствах 1917–2009 гадоў (уключэнне Андрэя Клімава ў склад удзельнікаў “круглага стала таму сведчанне).

Звярну ўвагу толькі на адну акалічнасць — жаданне галоўнага рэдактара “СБ у чарговы раз “ліквідаваць Дражненскую трагедыю. Прычым, як і ў ранейшых артыкулах гэтай газеты, робіцца гэта не толькі здзекліва ў адносінах да ахвяр, але ў прымітыўнай форме, якая не робіць гонару ні журналісту, ні газеце.

Я не супраць пошуку ідэі, якая б аб’яднала грамадства, але не шляхам замоўчвання злачынства партызан. Працытую аўтара: “А когда одна деревня в Минской области (Дражно) практически поголовно перешла на службу к немцам, а соседняя деревня (Поречье) стала полностью партизанской, то тут совсем иная подоплека. Дражненские полицейские патрулировали дороги, убивали партизан и окруженцев, мирное насление отнюдь не из-за любви к национал-социализму. Гэта тэза аўтара, які выйшаў на шлях прымірэння, здзіўляе наяўнасцю каменя за пазухай.

Нагадаю, што ў вёсцы Дражна, якая і да вайны мела больш за 300 двароў, у паліцыю пайшлі 15 чалавек. Гэта значыць не “пагалоўна, а максімум 2,5 працэнта жыхароў (калі лічыць, што ў двары жыло ўсяго толькі два чалавекі).

Якубовіч заяўляе, што тыя пятнаццаць узялі зброю ў рукі таму, што “появилась возможность не работать, грабить и получать гарантированный паек. Наконт драпежніцтва і пайку ніякіх фактаў не прыводзіцца. Мяркую, Павел Ізотавіч, маючы на руках усе архіўныя звесткі, можна было б прывесці хоць адну пасляваенную справу, з якой вынікала б, што шараговыя жыхары вёскі Дражна, якіх прымусілі ісці ў паліцыю, здзейснілі злачынства супраць асобы.

Але я не адвакат паліцэйскіх. З імі, згадзіцеся, улада даўно разабралася. А вось са злачынствам імя Кутузава атрада 2-й Мінскай партызанскай брыгады разабрацца ніяк не хоча. Прычым афіцыйная пазіцыя (газета — орган Адміністрацыі прэзідэнта) засталася нязменнай: не выпускаць у свет імёны бязвінна палеглых. Запіхнуць іх як мага далей каб, часам, нябожчыкі — бабы і дзеці — не нарабілі ў краіне бяды. Але ж у кожнай з 25 ахвяр ёсць канкрэтнае прозвішча, гэта не Курапаты, абагульніць іх у “паліцэйскую вёску не ўдасца. Я лічу, што ўсе яны павінны быць выбіты на адным хрысціянскім крыжы, як сімвале трагедыі.

Зразумела, аўтара кнігі пра Дражненскую трагедыю, як і ахвяр яе, можна не ўлічваць пры зададзеным руху ў пошуку беларускай “аб’яднаўчай ідэі. Але ад гэтага сутнасць пытання не зменіцца. Ахвяры партызанскіх злачынстваў будуць нагадваць пра сябе да таго часу, пакуль і ім не будзе аддадзена належнае ўшанаванне. Ніякія артыкулы ў “СБ ці іншых сродках масавай інфармацыі тут нічога не зменяць. Пытанне гэта не палітычнае, а тым больш — не тупіковае.

Каментаваць