Два гады без Яны

7 сакавіка споўнілася два гады, як не стала праваабаронцы Яны Паляковай. У Салігорску гэтым днём да яе магілы ўсклалі кветкі калегі і паплечнікі.

З-за сваёй грамадскай дзейнасці Яна Палякова была даведзена да самагубства. “І, натуральна, кожны год мы будзем яе ўзгадваць. Як мы ўзгадваем і прапаўшых палітыкаў у дзень іх знікнення. Таксама будзем і пра Яну памятаць, — сказаў праваабаронца Алег Волчак.

Яну збівалі ў міліцыі, прымушаючы адмовіцца ад подпісаў, якія яна збірала за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты парламента Вольгі Казулінай. Яе білі і ў пад’ездзе дома са словамі: “Сука, калі сунімешся?! Гэта апошняе папярэджанне. Званілі ноччу і пагражалі расправай. “І званкі гэтыя “прабілі — яны былі з РАУС Салігорскага раёна, — паведаміў Алег Волчак.

3 сакавіка 2009 года Салігорскі раённы суд прызнаў Яну вінаватай у заведама ілжывым даносе на міліцыянта, капітана Пугача, які нанёс ёй пабоі. І вынес прысуд — 2,5 гады абмежавання волі (так званай “хіміі). 6 сакавіка ў “Советской Белоруссии рэдактар Павел Якубовіч апублікаваў пасквіль, у якім абліў брудам жанчыну. А ўначы яе не стала. За паўтары месяцы за гэтага Яне споўнілася 33 гады.

“Фактаў было дастаткова, што чалавек не сам сышоў з жыцця, а яго падштурхнулі, — адзначыў Алег Волчак. Але пракуратура Салігорскага раёна адмовілася ўзбудзіць крымінальную справу — давядзенне да самагубства.

У Салігорску, як кажуць калегі, Яну ведалі перш за ўсё як душэўнага чалавека. Яна не проста як юрыст дапамагала, але і як псіхолаг. “Таму яе добра помняць. І ўсе без тлумачэння разумеюць, што гэта не простае самагубства. А ўладай даведзенае. Я перачытаў яе старыя артыкулы. Яна як звон была ў Салігорску. Званіла, дзе бяспраўе. Яна абараняла ўсіх: і апазіцыянераў, і не апазіцыянераў, — кажа Алег Волчак.

Яна Палякова застанецца ў памяці людзей сваімі справамі. “Такія людзі будуць з намі жыць, будуць нашымі анёламі-ахоўнікамі. І, канечне, гэта трэба памятаць. Вось што зараз самае галоўнае. Не дай Бог, каб больш у нас такое адбывалася, — зазначыў Алег Волчак.

Праваабаронцы, сярод якіх і былая палітвязень Кацярына Садоўская, наведалі ў Салігорску і маці Яны Паляковай.

Таццяна Шэлег

Каментаваць