Загадкавы аб'ект на праспекце Пераможцаў, пра які доўга было невядома, чым ён будзе, працягвае інтрыгаваць. На яго фасадзе то ўзнікаюць, то знікаюць літары. Адбываецца гэта па начах...



Загадка ўжо нібыта была амаль раскрытая, калі журналісты заўважылі зроблены на фасадзе надпіс на рускай мове: «НЕЗА...МОСТИ резиден...бел». Для тых, хто глядзеў тэлегульню «Поле цудаў» і разгадваў крыжаванкі ў газетах, няцяжка было цалкам расшыфраваць надпіс. Заставалася незразумелым толькі тое, чаму галоўная шыльда краіны зроблена на мове тытульнай нацыі дзяржавы-суседкі. Як быццам мы — не суверэнная краіна, а якая-небудзь федэральная акруга. 

Але ў ноч з чацвярга на пятніцу, акурат напярэдадні Дню славянскай пісьменнасці і культуры, які адзначаецца 24 мая, невядомым чынам надпіс знік. Гэта заўважыў карэспандэнт «Еўрарадыё». Цяжка сказаць, ці будзе гэты дзіўны эпізод апошнім у ланцугу інтрыг вакол недабудаванага сакрэтнага аб'екта, але зацікаўленая грамадскасць спадзяецца, што шыльда стане больш адпавядаць статусу рэзідэнцыі кіраўніка незалежнай дзяржавы. А калі-небудзь у будучыні, магчыма, выправяцца не толькі шыльды...

Па стане на 17:00 пятніцы інтрыга захоўваецца. Журналіст Дзмітры Брушко сфатаграфаваў новыя літары на фасадзе загадкавага аб'екта. І яны не дадаюць яснасці. Што б гэта магло значыць?

Абмеркаванне:

  • Марыя
  • 2013-05-24 17:25:59
"А калі-небудзь у будучыні, магчыма, выправяцца не толькі шыльды..." Што ж, будзем спадзявацца!
  • TRASHEATER
  • 2013-05-24 21:04:55
Пойдут на компромисс, чтобы и нашим и вашим, напишут ДВАРЭЦ.
  • Мір дварцам
  • 2013-05-24 21:24:19
Жэстачайшэ паддзержываю!
  • Дзмітры Галко
  • 2013-05-24 22:29:21
Скарыстаўшыся вашым трапным каментаром, змянілі назву заметкі. Коратка і ясна. :)
  • budimir
  • 2013-05-26 16:54:18
Das Zahl der Bier напісаны кірыліцай і з памылкай. Вялікі піўны рэстаран.

Каментаваць